Дар’я Юркевіч
|
Да́р’я Алякса́ндраўна Юрке́віч (нарадзілася 6 сакавіка 1988 году, Менск) — беларуская біятляністка.
Біяграфія
рэдагавацьНа міжнародных спаборніцтвах дэбютавала ў 2008 годзе ў рамках чэмпіянату сьвету па летнім біятлёне ў От Мар’ен(fr), дзе ў спрынце заняла 23 месца, а ў перасьледзе 13. У 2009 годзе адабраная ў юніёрскую зборную Беларусі, выступала на чэмпіянаце сьвету сярод юніёраў у канадзкім Кэнмары(en), дзе найлепшым ейным індывідуальным выступам было 20 месца ў спрынце. У 2009 годзе ўдзельнічае ў чэмпіянаце Эўропы сярод юніёраў ва Ўфе, дзе займае 4 месца ў індывідуальнай гонцы, 25 у спрынце, 15 у персьледзе, становіцца срэбным прызэрам у эстафэтнай гонцы[1].
У сэзоне 2009—2010 гадоў дэбютуе ў Кубку IBU. Найлепшым дасягненьнем у Кубку IBU было 5 месца ў індывідуальнай гонцы ў Нова-Места(cz) ў 2011 годзе[1].
З сэзону 2015—2016 гадоў замацавалася ў асноўнай зборнай Беларусі, удзельнічае ў этапах Кубку сьвету.
30 лістапада 2016 году ў швэдзкім Эстэрсундзе заняла трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы, што зьяўляецца яе найлепшым дасягненьнем на этапах Кубка сьвету[2].
У траўні 2018 году Дар’я заявіла аб завяршэньні сваёй спартовай кар’еры[3].
Агульны залік Кубка сьвету
рэдагаваць- 2015—2016 — 51 месца (102 пункты)