Эстэрсунд
Эстэрсу́нд (па-швэдзку: Östersund [œstəˈʂɵnd], па-паўднёвасаамску: Staare) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, разьмешчаны на беразе возера Стуршэну. Адзіны горад ляндскапу Емтлянду, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага лэну й камуны Эстэрсунду. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 49 806 чалавек.
Эстэрсунд | |||||
швэдз. Östersund | |||||
Эстэрсунд узімку | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1786 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Емтлянд | ||||
Плошча: | 27,28 км² | ||||
Вышыня: | 312 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 49 806 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1825,73 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 063 | ||||
Паштовы індэкс: | 831 XX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 63°10′45.030″ пн. ш. 14°38′9.623″ у. д. / 63.179175° пн. ш. 14.63600639° у. д.Каардынаты: 63°10′45.030″ пн. ш. 14°38′9.623″ у. д. / 63.179175° пн. ш. 14.63600639° у. д. | ||||
Эстэрсунд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.ostersund.se |
У Эстэрсундзе разьмешчаны адзін з трох кампусаў Цэнтральнашвэдзкага ўнівэрсытэту.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1645 годзе Данія-Нарвэгія страціла Емтлянд на карысьць Швэцыі, і з таго часу швэды сталі выношваць пляны пабудаваць на гэтай слабазаселенай тэрыторыі горад. Але ажыцьцявіць іх змог толькі ў 1786 годзе кароль Густаў III, заснаваўшы Эстэрсунд. Новы горад вызваляўся ад падаткаў на 20 гадоў, каб прывабіць сялянаў з суседняй выспы Фрэсёну. Але сяляне гэтыя былі вельмі заможнымі і ня вельмі імкнуліся перасяляцца ў горад, таму спачатку Эстэрсунд разьвіваўся вельмі марудна: нават калі ў 1810 годзе ён стаў адміністрацыйным цэнтрам новаўтворанага лэну Емтлянд, ён яшчэ пэўны час фактычна заставаўся вёскай. Толькі пачынаючы з 1879 году, калі праз горад прайшла чыгунка, ён пачаў расьці.
Славутасьці
рэдагаваць- Ратуша
- Ямтлі — этнаграфічны музэй ляндскапаў Емтлянд і Гэр’едален
- Царква Стура чуркан
- Царква Фрэсё (XIII стагодзьдзе)
- Рунічны камень з Фрэсё (XI стагодзьдзе) — найпаўночнейшы рунічны камень у Швэцыі
- Заапарк Фрэсё
- Статуя Стуршэнскай пачвары
Спорт
рэдагавацьВажнае месца ў жыцьці гораду займае спорт, асабліва зімовы. Яшчэ напачатку XX стагодзьдзя ў Эстэрсундзе неаднаразова праходзілі Нардычныя гульні — папярэднікі Зімовых алімпійскіх гульняў. У апошнія дзесяцігодзьдзі горад некалькі разоў прапанаваў сваю кандыдатуру на правядзеньне Зімовых алімпійскіх гульняў, але пакуль беспасьпяхова. У горадзе рэгулярна ладзяцца чэмпіянаты сьвету ў розных відах зімовага спорту. Але ў горадзе ёсьць, напрыклад, і свая футбольная каманда, і баскетбольная.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭстэрсунд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў