Даргужы
Даргужы́[1] (таксама — Даргу́жы[1]) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавету.
Даргужы | |
трансьліт. Darhužy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Мілейкаўскі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225266 |
СААТА: | 1234858036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′50″ пн. ш. 25°5′0″ у. д. / 52.83056° пн. ш. 25.08333° у. д.Каардынаты: 52°49′50″ пн. ш. 25°5′0″ у. д. / 52.83056° пн. ш. 25.08333° у. д. |
± Даргужы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца 12 красавіка 1566 году[2]. У гэты дзень на рымскае сьвята сьвятога Міхала Віктар Адзінцэвіч, шляхціч Бусяжкі, зьвярнуўся ў Слонімскі павятовы суд, каб суд засьведчыў абмен зямельнымі ўчасткамі паміж ім і панам Апанасам Яськевічам. Пан Віктар Адзінцэвіч перадаў шляхцічу А. Яськевічу свой кавалак зямлі, які меў такую граніцу. «Урочищом подле реки Бусежи, в ниву об межу з сеножатьми пана Аврама Мелешки з одное стороны, а з другое от стены волок села Доркговского, людей королевских, поля оремого и з сеножатью на чотырнадцать моргов». Пан Апанас Яськевіч наўзаем перадаў яму поле «урочищом подле Брода и подле дороги великое, идучое з Слонима до Берестя»[3].
У 1905 годзе тут жыло 274 чалавекі[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 5 чалавек
- 2005 год — 12 чалавек, 11 двароў
- 1999 год — 18 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155—156
- ^ Акты ВКЛ т. 22, ст. 326)
- ^ Даргужы - Доргужи(недаступная спасылка) Край Івацевіцкі
- ^ указатель насел. местностям Гродн. губ., 1905, ст. 132