Дапаўненьне
Дапаўне́ньне — даданая часьціна сказу, якая абазначае прадмет і адказвае на пытаньні ўскосных склонаў.
Дапаўненьне часьцей за ўсё паясьняе дзеяслоў (прыдзеяслоўнае), але можа адносіцца да назоніка ці прыметнікка (прыйменнае).
Віды дапаўненьняў
рэдагавацьДапаўненьні падзяляюцца на:
- прамое
- ускоснае
Прамое дапаўненьне
рэдагавацьПрамое дапаўненьне бывае вінавальнага склону без прыназоўніка й паясьняе выказьнік, выражаны пераходным дзеясловам: Люблю народ наш беларускі, хаціны ў зелені садоў. (К. Буйло).
Калі пры пераходным дзеяслове стаіць адмоўе не або дзеяньне пераходзіць не на ўвесь прадмет, а толькі на яго частку, прамое дапаўненьне ўжываецца ў родным склоне: Не хістай галавы ў барацьбе. (П. Трус). Жыцьцё ня любіць тлену. (М. Лынькоў). Назарэўскі папрасіў вады. (К. Чорны).
Ускоснае дапаўненьне
рэдагавацьУскоснае дапаўненьне выражаецца ўсімі ўскоснымі склонамі з прыназоўнікамі й без прыназоўнікаў (апрача вінавальнага й роднага): Алесь тужыў па сьвежай баразьне. (Я. Брыль). Зязюля век людзям лічыла, а сонца цешылася зь ніў. (Я. Купала).
Дапаўненьне можа выражацца ня толькі назоўнікам, але й іншымі часьцінамі мовы (займеньнікам, прыметнікам, лічэбнікам, дзеясловам, прыслоўем) у значэньні, назоўніка: Ты ўсё пра некага клапоцісься, а на сябе забываесься. (К. Крапіва). Жывы пра жывое й думае. (Прыказка). Усе за аднаго, адзін — за ўсіх. (Прыказка). А наогул я люблю чытаць. (І. Шамякін). Веру моцна я ў сьветлае заўтра. (П. Глебка).
Дапаўненьне можа выражацца й спалучэньнем некалькіх словаў:
- спалучэньне назоўніка зь лічэбнікам або словам з колькасным значэньнем: Абрушыла сонца за дзесяць хвілін мільярды праменьняў на сьнег. (П. Панчанка). Маці за руку гасьця ўзяла, колькі словаў сказала напасьледак. (А. Куляшоў)
- спалучэньнем назоўніка ў давальным склоне й назоўніка ў творным склоне з прыназоўнікам з (зь): Міколку з бацькам засталося толькі пераглянуцца між сабою. (М. Лынькоў)
- спалучэньнем лічэбніка або займеньніка (часьцей за ўсё неазначальнага) з назоўнікам у родным склоне з прыназоўнікам з (зь): Ён пазнаў тут некаторых з тых, што ўчора былі ў яго кабінеце. (А. Кулакоўскі).