Галоўныя часьціны сказу
Гало́ўныя часьці́ны ска́зу — часьціны сказу, якія зьяўляюцца дзейнікам і выказьнікам.
Дзейнік
рэдагавацьДзейнік — галоўная часьціна сказу, якая абазначае асобу ці прадмет, што ўтварае дзеяньне. Дзейнік адказвае на пытаньні «хто?, што?»
Выказьнік
рэдагавацьВыказьнік — галоўная часьціна сказу, якая граматычна залежыць ад дзейніка й абазначае дзеяньне, стан або прымету, ўласьцівую дзейніку.