Даміні́к Та́тарка (па-славацку: Dominik Tatarka; псэўданімы tak, Vasil; 14 сакавіка 1913, Плеўнік-Дрыенаве, Каралеўства Вугоршчына10 траўня 1989, Браціслава, Чэхаславаччына) — славацкі празаік, эсэіст і публіцыст.

Дамінік Татарка
Dominik Tatarka
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы так,
Васіль
Нарадзіўся 14 сакавіка 1913
Сьцяг Вугоршчыны Плеўнік-Дрыенаве
Памёр 10 траўня 1989
Сьцяг Чэхіі Браціслава
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, эсэіст, публіцыст
Мова славацкая
Дэбют «Дарогі»
«Záchvevy duše»
Узнагароды
Мемарыяльная дошка ў Празе

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся перадапошнім зь сямёх дзяцей у сям’і Ёзэфа Татаркі-Грэша і Соф’і Часнахавай, быў адзіным сынам. Бацьку, які загінуў у Першую сусьветную вайну, ня памятаў.

Пачатковую школу скончыў у Плеўніку, працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Нітры і Чэхаславацкай рэальнай гімназіі ў Трэнчыне. Скончыў філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе (1938), у 1938—1939 навучаўся ў парыскай Сарбоне.

Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Славаччыну, выкладаў францускую і славацкую мовы ў жылінскай гімназіі і Турчанскім Сьвятым Марціне. Таксама ў ваенны час далучыўся да КПЧ, а напрыканцы вайны ўзяў чынны ўдзел у нацыянальным паўстаньні.

Па сканчэньні вайны працаваў дзяржаўным службоўцам, рэдактарам газэтаў (напр. «Праўда»), мастацкім рэдактарам у выдавецтве «Tatran», сцэнарыстам Чэхаславацкай кінастудыі ў Браціславе.

Па 1948 року далучыўся да будаваньня сацыялістычнага грамадзтва, аднак ужо ў сярэдзіне 50-х пачаў аддаляцца ад камуністычных ідэяў. У 1956 напісаў аповесьць «Дэман згодніцтва» (славац. Démon súhlasu), аднесенай да гэтак званай літаратуры «расправы са сталінізмам» (апублікаваная ў 1963). У 19681969 роках агітаваў за правядзеньне дэмакратычных рэформаў. Выступіў супраць акупацыі Чэхаславаччыны савецкімі войскамі і стаў крытыкам таталітарызму.

У 1969 атрымаў званьне заслужанага дзеяча, аднак пасьля выхаду са складу Камуністычнай партыі ў 1971 быў выключаны са Зьвязу славацкіх пісьменьнікаў. Творы ягоныя былі выкінутыя зь бібліятэк, а за ім усталявала сачэньне Служба дзяржаўнай бясьпекі Чэхаславаччыны. Тым ня меней, Татарка падтрымліваў сувязь з дысыдэнцкім рухам, друкаваўся самвыдатам і стаў адным зь нешматлікіх славакаў, хто падпісаў Хартыю 77.

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурай пачаў займацца яшчэ перад Другой сусьветной вайной. Першымі творамі стала проза «Дарога» і «Záchvevy duše», выдадзеныя ў школьным часопісе «Svojeť». Першай выдадзенай кнігай стала «У трывозе пошуку».

Творчасьць Дамініка Татаркі вызначаецца сюррэалізмам, адмаўленьнем схематызму й ідэйным нэгатывізмам. У сваіх творах аўтар дзеліцца як уласным досьведам, так і спрабуе аналізаваць учынкі сваіх герояў і вырашаць грамадзкія й індывідуальныя праблемы. Акрамя прозы, апісваў і вандроўкі, а таксама некалькі значных артыкулаў па літаратуры.

Перакладаў з францускай мовы Альфрэда дэ Мюсэ, Гі дэ Мапасана й іншых. Напісаў некалькі сцэнароў фільмаў.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Культура як зносіны: выбранае з разваг / Дамінік Татарка. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 350, [1] с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць