Далматынская мова
Далматы́нская мо́ва — мёртвая мова раманскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і, ужывалася на ўсходнім узьбярэжжы Адрыятыкі на тэрыторыі Харватыі і Чарнагорыі. Таксама, як і астатнія раманскія мовы, паходзіць з лаціны, якая трапіла на Балканы дзякуючы экспансіі Рымскай імпэрыі, яшчэ да нашай эры. У выніку зьмяшаньня лаціны зь іншымі мовамі карэннага і новапрышлага (галоўным чынам славянскага) насельніцтва Балканскага паўвостраву ўтварылася новая мова.
Далматынская мова | |
Ужываецца ў | сучасных Харватыі, Чарнагорыі |
---|---|
Рэгіён | Адрыятычнае ўзьбярэжжа Балканскага паўвостраву |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | dlm |
Далматынская мова была ва ўжытку да ХІХ ст., паступова выцясьнялася сэрбскахарвацкай мовай, якая панавала ў рэгіёне. Сёньня на ўзьбярэжжы спрэс ва ўжытку харвацкая мова. Далматынскую мову ня варта блытаць з італьянскімі гаворкамі харвацкіх італьянцаў, якія ў Сярэднявеччы сталі засяляць ўзьбярэжжа Балканаў.
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |