Хіюмаа
востраў у Балтыйскім моры, другі ў Эстоніі паводле памеру
(Перанакіравана з «Дагё»)
Хіюмаа (па-эстонску: Hiiumaa, па-швэдзку: Dagö, па-старагутнійску Dagaiþ) — востраў у Балтыйскім моры, другі, пасьля Саарэмаа, паводле плошчы востраў Эстоніі (989 км²). Галоўнае мястэчка — Кярдла.
Хіюмаа | |
Месца | Балтыйскае мора |
---|---|
Плошча | 989 км² |
Краіна | ![]() |
Вобласьць | Hiiumaa Rural Municipality[d] |
Насельніцтва | 11 000 |
Каардынаты | 58°52′ пн. ш. 22°35′ у. д. / 58.867° пн. ш. 22.583° у. д.Каардынаты: 58°52′ пн. ш. 22°35′ у. д. / 58.867° пн. ш. 22.583° у. д. |
Хіюмаа на мапе Эстоніі ![]() ![]() Хіюмаа |

Гісторыя
рэдагавацьПачынаючы з XIII стагодзьдзя значную частку насельніцтва складалі швэды (з 1563 да 1721 востраў увогуле належыў Швэцыі), аднак у 1781 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II перасяліла палову зь іх на Ўкраіну, дзе яны заснавалі вёску Gammalsvenskby (альбо Сяло Старашвэдзкае). У наш час на Хіюмаа засталося толькі некалькі чалавек, якія лічуць сябе этнічнымі швэдамі. Аднак швэдзкая мова ў значнай ступені паўплывала на мясцовы дыялект эстонскай мовы.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі Эстоніі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |