Давід Кэмпф

чэскі хакеіст

Давід Кэмпф (па-чэску: David Kämpf; нар. 12 студзеня 1995 году) — чэскі хакеіст, нападнік клюбу «Таронта Мэйпл Ліфс» з Нацыянальнай хакейнай лігі.

Давід Кэмпф
Рост 188 см[1]
Вага 87 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 12 студзеня 1995(1995-01-12)[2] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Таронта Мэйпл Ліфс
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2012 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Піраты» з Хомутава. У складзе каманды дэбютаваў у чэскай Экстралізе цягам сэзону 2012—2013 гадоў. Паволі стаў гульцом асноўнага складу, а асабліва пасьпяховым для хакеіста быў сэзон 2016—2017 гадоў. У гэты год Кэмпф за 52 матчы рэгулярнага сэзону закінуў 15 шайбаў і аддаў 16 галявых перадачаў. Таксама ў плэй-оф хакеіст за 15 гульняў зарабіў 10 (3+7) пунктаў. 19 красавіка 2017 году, не зважаючы на цікасьць да гульня з боку клюбаў НХЛ, Кэмпф склаў новае працоўнае пагадненьнем з хомуцкім клюбам тэрмінам на адзін год[3]. Тым ня менш, 1 траўня 2017 году чэх пагадзіўся скарыстаць дадатковы пункт у сваім кантракце, узгодніўшы двухгадовы кантракт пачаткоўца з «Чыкага Блэкгокс»[4]. Дэбютаваў у НХЛ 28 сьнежня 2017 году, а першым голам адзначыўся 12 студзеня ў матчы супраць «Вініпэг Джэтс»[5]. Як вольны агент 28 ліпеня 2021 году склаў двухгадовую ўгоду на 3 мільёны даляраў з клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс». 28 чэрвеня 2023 году склаў новы кантракт з клюбам, гэтым разам на чатыры гады[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць