Сілістра

горад у Баўгарыі

Сілі́стра (па-баўгарску: Силистра) — горад на паўночным усходзе Баўгарыі. Горад ляжыць на паўднёвым беразе Дунаю, які ў гэтым месцы аддзяляе Баўгарыю ад Румыніі. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сілістранскай вобласьці.

Сілістра
Silistra-art-gallery-Svik.jpg
Silistra Coat of Arms.gif Silistra Municipality HD.jpg
Герб Ловэчу Сьцяг Ловэчу


Краіна: Баўгарыя
Плошча:
  • 27,159 км²
Насельніцтва: 34 205,41087 чал.
Тэлефонны код: 086
Паштовы індэкс: 7500
Геаграфічныя каардынаты: 44°07′02″ пн. ш. 27°15′38″ у. д. / 44.11722° пн. ш. 27.26056° у. д. / 44.11722; 27.26056Каардынаты: 44°07′02″ пн. ш. 27°15′38″ у. д. / 44.11722° пн. ш. 27.26056° у. д. / 44.11722; 27.26056
Сілістра на мапе Баўгарыі
Сілістра
Сілістра
Сілістра
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.silistra.bg/

ГісторыяРэдагаваць

Рымляны пабудавалі ў горадтым месцы крэпасьць Дурасторум (лац. Durostorum) у 29 годзе на месцы ранейшага паселішча тракійцаў. Самымі раньнімі вядомымі сьвятымі Баўгарыі ёсьць рымскія жаўнеры, які былі пакараныя тут сьмерцю падчас перасьледу Дыяклетыяна. Дурасторум стаў важным вайсковым цэнтрам рымскае правінцыі Мёзія і ператварыўся ў горад за часам Марка Аўрэліюса. Места стала цэнтрам хрысьціянскага эпіскапату і цэнтрам хрысьціянства ў рэгіёне.

Пра падзеле Рымскае імпэрыі на Ўсходнюю і Заходнюю імпэрыі, горад апынуўся ў складзе Усходняй (Бізантыйскай) частцы. Прыблізна ў канцы VII стагодзьдзя горад быў уключаны ў склад Першага Баўгарскага царства, а гарадзкі эпіскап Драстар быў абвешчаны першым патрыярхам Баўгарыі. У 895 годзе падчас баўгарска-вугорскай вайны 894—896 гадоў, вугорцы, хаўрусьнікі Бізантыі, аблажылі баўгарскае войска, ачоленае асабіста Сімяонам I у гарадзкой крэпасьці, але гэты напад быў адбіты[1]. У наступным годзе вугорцы былі рашуча разьбітыя ў бітве на Паўднёвым Бугу.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Andreev, J. (1996). «The Bulgarian Khans and Tsars (Balgarskite hanove i tsare, Българските ханове и царе)». Veliko Tarnovo. — С. 95. — ISBN 954-427-216-X.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць