Гія Канчэлі
Гі́я (Георгі) Алякса́ндравіч Канчэ́лі (па-грузінску: გია ალექსანდრეს ძე ყანჩელი; 10 жніўня 1935, Тыфліс — 2 кастрычніка 2019, Тбілісі) — савецкі і грузінскі кампазытар, пэдагог. Народны артыст СССР (1988). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Грузінскай ССР імя Шаты Руставэлі (1981).
Гія Канчэлі | |
па-грузінску: გია ყანჩელი | |
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1935[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 кастрычніка 2019[3][1][4] (84 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар, кінакампазытар, музычны пэдагог |
Навуковая сфэра | музыка[5] |
Жанры | сымфонія, музыка да фільмаў |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Лэйблы | ECM Records[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Канчэлі.
Аўтар сымфанічнай і камэрнай музыкі. Напісаў музыку да шматлікіх драматычных спэктакляў, дзясяткаў кінафільмаў, у тым ліку такім папулярным, як «Міміно» і «Кін-дза-дза!».
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 10 жніўня 1935 року ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі, Грузія) ў сям’і лекара.
Скончыў музычную школу, пасьля — геалягічны факультэт Тбіліскага ўнівэрсытэту (1959)[6], пасьля паступіў у Тбіліскую кансэрваторыю, якую скончыў у 1963 року па клясе кампазыцыі Ёны Тускіі.
З 1970 року выкладаў у Тбіліскай кансэрваторыі (кляс інструмэнтоўкі).
З 1971 року — загадчык музычнай часткі Тбіліскага тэатру імя Шаты Руставэлі.
З 1979 року — сакратар Саюзу кампазытараў Грузінскай ССР. Сябра Саюзу кінэматаграфістаў Грузінскай ССР.
З 1991 року жыў у Бэрліне (Нямеччына), дзе атрымаў стыпэндыю Нямецкай акадэміі мастацтваў. З 1995 року жыў у Антвэрпэне (Бэльгія) на запрашэньне Каралеўскага філярманічнага аркестру Фляндрыі.
Апошнія гады жыцьця быў цяжка хворы. Памёр у Тбілісі ад сэрцавай няздатнасьці 2 кастрычніка 2019 року, правёўшы некалькі месяцаў у больніцы. Пахаваны ў Дыдубійскім пантэоне.
Творчасьць
рэдагавацьГэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
- Творы для музычнага тэатру
- «Музыка для жывых», опэра ў 2 актах (1982—84, рэд. 1999)
- Творы для аркестру
- Канцэрт для аркестру (1961)
- Largo і Allegro для фартэпіяна, літаўраў і струннага аркестру (1963)
- Сымфонія № 1 (1967)
- Сымфонія № 2 «Песнасьпевы» (1970)
- Сымфонія № 3 (1973)
- Сымфонія № 4 «Памяці Мікелянджэлё» (1974)
- Сымфонія № 5 (1977)
- Сымфонія № 6 (1978-80, рэд. 1981)
- Сымфонія № 7 «Эпілёг» (1986, рэд. 1991)
- «Аплаканы ветрам», літургія памяці Гіві Арджанікідзэ для вялікага аркестру і саліравальнага альту (1989)
- «Ранішнія малітвы» для альтовай флейты, малога аркестру і фанаграмы (1990). 1-я частка нізкі «Жыцьцё без Раства».
- «Abii ne viderem» для альтовай флейты і малога аркестру (1992)
- «Noch einen Schritt…» для альта за сцэнай, аркестру і фанаграмы (1992)
- «Flügellos» для вялікага аркестру (1993)
- «Trauerfarbenes Land» для вялікага аркестру (1994)
- «V & V (Violin and Voice)» для скрыпкі, аркестру і фанаграмы (1994)
- «…à la Duduki» для брас-квінтэту і аркестру (1995)
- «Simi» для віялянчэлі і вялікага аркестру (1995)
- «Valse Boston» для фартэпіяна і струннага аркестру (1996)
- «Childhood Revisited» для габою і малога аркестру (1998)
- «Sio» для фартэпіяна, ударных і струннага аркестру (1998)
- «Rokwa» для вялікага аркестру (1999)
- «…Al niente» для вялікага аркестру (2000)
- «Eine Kleine Daneliade» для скрыпкі, фартэпіяна, ударных (ad libitum) і струннага аркестру (2000)
- «Ergo» для вялікага аркестру (2000)
- «Fingerprints» для вялікага аркестру (2002)
- «Lonesome» для скрыпкі і вялікага аркестру (2002)
- «Warzone» для вялікага аркестру (2002)
- «Twilight» для 2 скрыпак і малога аркестру (2004)
- «Ex Contrario» для 2 скрыпак і малога аркестру (2006)
- «Kàpote» для акардэону і малога аркестру (2006)
- «Broken Chant» для габою, скрыпкі і аркестру (2007)
- «Silent Prayer» для скрыпкі, віялянчэлі, малога аркестру і фанаграмы (2007)
- «Bridges to Bach» для скрыпкі і малога аркестру (2010)
- «Lingering» для вялікага аркестру (2012)
- «Nu.Mu.Zu» для вялікага аркестру (2015)
- Камэрная і сольная інструмэнтальная музыка
- Квінтэт для духавых (1961)
- «Начныя малітвы» для струннага квартэту і фанаграмы (1992). 4-я частка нізкі «Жыцьцё без Раства».
- «Magnum ignotum» для духавых, кантрабасу і 3 фанаграмаў (1994)
- «Having Wept» для віялянчэлі солё (1994)
- «Rag-Gidon-Time» для скрыпкі і фартэпіяна (1995)
- «Instead of a Tango» для скрыпкі, кантрабасу, фартэпіяна і банданэону (1996)
- «Time… and Again» для скрыпкі і фартэпіяна (1996)
- «In l’Istesso Tempo» для фортэпіяннага квартэту (1997)
- «With a Smile for Slava» для віялянчэлі і фартэпіяна (1997)
- «Ninna Nanna» для флейты і струннага квартэту (2008)
- «Simple Music for Piano» (2009)
- «Chiaroscuro» для струннага квартэту (2010)
- Квінтэт для духавых (2013)
- Вакальная і харавая музыка
- «Сьветлая туга» для 2 дзіцячых галасоў, дзіцячага хору і вялікага аркестру (1984-85)
- «Дзённыя малітвы» для дзіцячага голасу, клярнэту і малога аркестру (1991). 2-я частка нізкі «Жыцьцё без Раства».
- «Вечаровыя малітвы» для 8 контральта і малога аркестру (1992). 3-я частка нізкі «Жыцьцё без Раства».
- «Psalm 23» для сапрана і малога аркестру (1993)
- «Exil» для сапрана, альтовай флейты, струнных і сынтэзатара (1993-94). 1-я частка — камэрная вэрсія папярэдняга твору.
- «Caris Mere» для сапрана і альта (1994)
- «Lament», канцэрт памяці Люіджы Нона для сапрана, скрыпкі і вялікага аркестру (1994)
- «Diplipito» для контратэнару, віялянчэлі і малога аркестру (1996-97)
- «And Farewell Goes out Sighing…» для контратэнару, скрыпкі і вялікага аркестру (1999)
- «Styx» для зьмяшанага хору, альта і аркестру (1999; рэд. для зьмяшанага хору, скрыпкі і аркестру — 2007)
- «Don’t Grieve», вакальна-сымфанічная сюіта для барытону і вялікага аркестру (2001)
- «Little Imber» для мужчынскага голасу, мужчынскага хору, флейты, габою, гітары, сынтэзатара, струнных і фанаграмы (2003)
- «Amao omi» для зьмяшанага хору і квартэту саксафонаў (2005)
- «Helesa» (2005)
- «Lulling the Sun» для зьмяшанага хору і ўдарных (2008)
- «Dixi» для зьмяшанага хору і вялікага аркестру (2009)
- «Angels of Sorrow» для дзіцячага хору, скрыпкі, віялянчэлі і малога аркестру (2013)
- «Deda Ena» («Родная мова») для дзіцячага хору і аркестру (2017)
- Музыка для кіно
- 1964 — Дзеці мора
- 1965 — Золата (мультыплікацыйны)
- 1967 — Сумны раман (мультыплікацыйны)
- 1968 — Незвычайная выстава
- 1968 — Дзяўчына Кератміяні (кароткамэтражны)
- 1968 — Не тужы!
- 1970 — Утаймавальнік (мультыплікацыйны)
- 1970 — Канкурэнцыя (мультыплікацыйны)
- 1970 — Феола (кароткамэтражны) (Мяч, пальчатка і капітан (кінаальманах))
- 1970 — Жбан (кароткамэтражны)
- 1971 — Суседзі (кароткамэтражны) (Даўным-даўно (кінаальманах)) (разам з Надарам Габуніям)
- 1971 — Я, сьледчы
- 1972 — Калі заквітнелі мігдалы
- 1972 — Белыя камяні (кароткамэтражны) (Белыя камяні (кінаальманах))
- 1972 — Марскі воўк (кароткамэтражны) (Белыя камяні (кінаальманах))
- 1972 — Глядыятар (кароткамэтражны) (Белыя камяні (кінаальманах))
- 1972 — Старыя зурначы
- 1973 — Рэкорд
- 1973 — Сыбірскі дзед
- 1974 — Дзівакі (разам з Джансугас Кахідзэ)
- Удзел у фільмах
- 2001 — Гія Канчэлі (дакумэнтальны)
- 2011 — Гія Канчэлі. Жыцьцё ў гуках (дакумэнтальны)
- 2012 — Міміно (Тайны савецкага кіно (дакумэнтальны))
- 2012 — Георгі Данэлія. Між выдумкай і рэальнасьцю (дакумэнтальны)
- Музыка да спэктакляў
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Заслужаны дзяяч мастацтваў Грузінскай ССР (1972)
- Народны артыст Грузінскай ССР (1980)
- Народны артыст СССР (1988)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1976) — за 4-ю сымфонію «Памяці Микеланджело»
- Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шата Руставэлі (1981) — за спэктакль «Рычард III» У. Шэксьпіра
- Дзяржаўная прэмія Грузіі (1981)
- Ордэн Гонару (Грузія) (1995)
- Прэмія «Ніка» (1987, за найлепшую музыку да фільму — «Кін-дза-дза»)
- Прэмія «Трыюмф» (1998)
- Прэмія «Чайка»
- Прэмія Вольфа (2008)
- Усесаюзны кінафэстываль (Прыз Саюзу кампазытараў Летувіскай ССР за найлепшую музыку да фільму — «Твой сын, зямля», 1981)
- Акадэмік Расейскай акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў «Ніка»
- Ганаровы грамадзянін Тбілісі (2007).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Giya Kancheli // Musicalics (фр.)
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ http://georgiatoday.ge/news/17548/Legendary-Georgian-Composer-Giya-Kancheli-Dies-at-the-Age-of-84
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Зейфас Н. Гия Канчели
Літаратура
рэдагаваць- Зейфас Н. Гия Канчели в диалогах. — М.: Музыка, 2005. — 588 с. — ISBN 5-7140-0402-7
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гія Канчэлі: прыгажосьць не ўратуе сьвет, і нішто яго не ўратуе (рас.)
- Інтэрвію з Гіям Канчэлі (рас.) на Радыё „Свабода“