Гідра (сузор’е)
Гідра (па-лацінску: Hydra, Hya) — найбуйнейшае з 88 сузор’яў, якое распасьцертае на плошчы 1303 квадратных градусаў. Гэта таксама і найдаўжэйшае з сузор’яў: яно распростана на даўжыні больш як 100 градусаў — яго паўднёвы канец упіраецца ў Шалі і Цэнтаўра, а паўночны кут мяжуе з Ракам.[1] Сузор’е мае багатую гісторыю: ад бабілёнцаў і грэкаў (сузор’е было пералічана Пталемэем разам у складзе 48 сузор’яў) да нашага часу, сузор’е заўсёды ўваходзіла ў зорныя атлясы; цяпер Гідра зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Назва сузор’я азначае вадзяную зьмяю. На Беларусі сузор’е можна назіраць у канцы зімы і на пачатку вясны.[2]
Гідра | |
Лацінская назва | Hydra |
---|---|
· у родным склоне | Hydrae |
· скарот | Hya |
Простае ўзьняцьцё | 8–15г |
Схіленьне | −20° |
Квадрант | SQ2 |
Плошча | 1303 кв. гр. (1-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 75 |
Зорак з плянэтамі | 16 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 2 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 4 |
Найярчэйшая зорка | Альфард (α Hya) (1,98m) |
Найбліжэйшая зорка | LHS 3003 (20,67 сьв. г., 6,34 пк) |
Аб’екты Мэсье | 3 |
Мэтэорныя патокі | |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +54° і −83°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка. |
Акрамя Гідры існуе таксама сузор’е Паўднёвая Гідра (па-лацінску: Hydrus).
Гісторыя
рэдагавацьГрэцкае сузор’е Гідра ёсьць адаптацыяй больш старажытнага бабілёнскага сузор’я: MUL.APIN згадвае «зьмяінае» сузор’е (MUL.DINGIR.MUŠ), якое аддалена адпавядае Гідры. Было ў бабілёнцаў усяго два «зьмяіныя» сузор’і — другое сталася правобразам грэцкай Зьмяі. Першая ж зьмяя была міталягічным гібрыдам зьмяі, льва і птушкі.[3]
Форма Гідры адлюстроўвае зьмяю, што круціцца, і суадносіцца зь некаторымі старажытнагрэцкімі мітамі. Так, адзін зь мітаў распавядае, што гругана паслалі начэрпаць у келіх вады для Апалёна, а ў келіху ён прынёс вадзяную зьмяю. Пабачыўшы падман, Апалён са злосьцю кінуў гругана, келіх і зьмяю на неба. Таксама сузор’е асацыюецца зь Лернейскай гідрай — шматгаловай зьмеепадобнай пачварай, якую забіў Гэркулес (прадстаўлены асобным сузор’ем).[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ridpath & Tirion 2001. С. 158—160.
- ^ Кароткі тлумачальнік астранамічных тэрмінаў Аструм 8
- ^ White 2008. С. 89, 180.
Літаратура
рэдагаваць- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 978-0-691-08913-3
- Babylonian Star-lore. — Solaria Pubs, 2008.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГідра (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |