Зьмяя (сузор’е)

сузор’е

Зьмяя (па-лацінску: Serpens, Ser) — сузор’е ў экватарыяльным поясе нябеснай сфэры. Яно было адным з 48 сузор’яў, пералічаных астраномам II стагодзьдзя Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў паводле вызначэньняў Міжнароднага астранамічнага зьвязу.

Зьмяя
Галава ЗьмяіХвост Зьмяі
Лацінская назва Serpens
 · у родным склоне Serpentis
 · скарот Ser
Простае ўзьняцьцё ГалаваЗьмяі:16г
ХвостЗьмяі':18г
Схіленьне ГалаваЗьмяі:+10°
Хвостзьмяі:−5°
Квадрант Галава Зьмяі: NQ3
Хвост Зьмяі: SQ3
Плошча 637 кв. гр. (23-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 57
Зорак з плянэтамі 11
Зорак ярчэй за 3.00m 1
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 2
Найярчэйшая зорка α Ser (Унукальгай) (2,63m)
Найбліжэйшая зорка GJ 1224
(24,60 сьв. г., 7,54 пк)
Аб’екты Мэсье 2
Памежныя сузор’і


Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −80°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня.

Гэтае сузор’е ўнікальнае тым, што падзеленае на дзьве адасобленыя часткі: Галаву Зьмяі (лац. Serpens Caput) і Хвост Зьмяі (лац. Serpens Cauda). Паміж гэтымі дзьвюмя часткамі стаіць Зьмеядзержнік. Зьмеядзержнік быццам трымае зьмяю за сьпіною. Найярчэйшай зоркай сузор’я зьяўляецца Унукальгай або «Сэрца Зьмяі» (лац. Cor Serpentis), зорная велічыня якой складае 2,63.

Гісторыя

рэдагаваць

Арат гэтак апісваў гэтую частку неба:

Абедзьве [рукі Зьмеядзержніка] моцна сьціскаюць Зьмяю, якая абвінаецца вакол цела Зьмеядзержніка, але ён, цьвёрда ўпёршыся нагамі, давіць буйную пачвару, нават Скарпіёна, які сягае яго вачэй. Зьмяя абкруцілася вакол яго рук: крыху на правай руцэ, і шмат болей на левай. … Сваёй пасьцю Зьмяя цягнецца да Кароны, а ніжэй сваім выкручаным целам — да магутных Клюшняў [Шаляў].

Mair, A. W.; Loeb G. R. Classical Library Volume 129. — London: William Heinemann, 1921.

У бабілёнскай астраноміі вызнавалі дзьве «зьмяі», вядомыя пад назвамі Mušḫuššu і Bašmu. Першая выглядала як сумесь цмока, льва і птушкі і суадносілася з пазьнейшай Гідрай. Другое сузор’е ўяўляла сабою рагатую зьмяю і суадносілася з пазьнейшым сузор’ем Эўдокса Кнідзкага Ὄφις, якое канчаткова было аформленае ў Пталемэя.[1]

  1. ^ White, Gavin Babylonian Star-Lore. — 2007. — С. 180.

Каардынаты:   17г 00х 00с, +03° 00′ 00″