Помпа (сузор’е)

сузор’е

По́мпа (па-лацінску: Antlia, Ant, ад грэц. ἀντλία) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Сузор’ сымбалізуе паветраную помпу, і было ўтворана ў XVIII стагодзьдзі на незанятай у той час плошчы нябеснай сфэры. Побач з Помпай знаходзяцца сузор’і Гідра, Компас, Ветразі і Цэнтаўр. Сузор’е найлепш бачна ўзімку і ўвесну ў паўднёвым небе, але ў беларускіх шыротах сузор’е не ўзыходзіць зусім. У межах сузор’я знаходзяцца сьпіральная галяктыка NGC 2997 і галяктыка Карлік Помпы.

Помпа
Помпа
Лацінская назва Antlia
 · у родным склоне Antliae
 · скарот Ant
Простае ўзьняцьцё 10г
Схіленьне −30°
Квадрант SQ2
Плошча 239 кв. гр. (62-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 9
Зорак з плянэтамі 2
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 2
Найярчэйшая зорка α Ant (4,25m)
Найбліжэйшая зорка DEN 1048-3956[1]
(13,7 сьв. г., 4,04 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +45° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка.
  1. ^ The 100 Nearest Star Systems (анг.) Research Consortium on Nearby Stars