Вялі́кі Пёс (па-лацінску: Canis Major, CMa) — адно з 88 сучасных сузор’яў, якое паходзіць з Старажытнай Грэцыі і было пералічанае ў «Альмагесьце» Пталемэя, астранома II стагодзьдзя. Міталягічна, Вялікі Пёс — адзін з псоў, што дапамагаюць у паляваньні Арыёну (побач з Малым Псом). У сузор’і Вялікага Пса знаходзіцца зорка Сырыюс (α Вялікага Пса) — падвойная зорка, ня толькі найярчэйшая ў сузор’і, але і ва ўсім начным небе — мае бачную зорную велічыню −1,46m. Сваёй яскравасьцю яна абавязаная і блізкаму разьмяшчэньню адносна Сонечнай сыстэмы: знаходзячыся за 8,60 сьв. гадоў ад Сонца, Сырыюс зьяўляецца 5-й найбліжэйшай зоркай. Наадварот, іншыя яскравыя аб’екты сузор’я найчасьцей — аддаленыя яскравыя і звышгіганты. Так, Адара (ε Вялікага Пса), другая паводле яскравасьці зорка Вялікага Пса, мае зорную велічыню 1,5. За ёй ходам ідзе Вэзэн (δ CMa) — 1,8, Мірцам (β CMa) — 2,0, і Алюдра (η CMa) — 2,4. Чырвоны звышгігант VY Вялікага Пса — адна з найбуйнейшых зорак, вядомых навуцы.

Вялікі Пёс
Вялікі Пёс
Лацінская назва Canis Major
 · у родным склоне Canis Majoris
 · скарот CMa
Простае ўзьняцьцё 7г
Схіленьне −20°
Квадрант SQ2
Плошча 380 кв. гр. (43-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 32
Зорак з плянэтамі 6
Зорак ярчэй за 3.00m 5
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка Сырыюс (α CMa) (−1,46m)
Найбліжэйшая зорка Сырыюс (α CMa)
(8,60 сьв. г., 2,64 пк)
Аб’екты Мэсье 1
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +60° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага.

Характарыстыка

рэдагаваць

Вялікі Пёс — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, якое ў паўднёвым паўшар’і можна назіраць улетку, а ў паўночным — зімою. Мяжуе з Адзінарогам на поўначы (разьдзяляе Вялікага Пса з Малым Псом), Кармою на ўсходзе й паўднёвым усходзе, Голубам на паўднёвым захадзе, і Зайцам на захадзе. Трохлітарнай абрэвіятурай паводле вызначэньня IAU ад 1922 году зьяўляецца CMa.[1] Афіцыйныя граніцы сузор’я, як яны былі вызначаныя Эжэнам Дэльпортам у 1930 годзе, уяўляюць сабой 4-кутнік. У экватарыяльнай сыстэме каардынат каардынаты простага ўзьняцьця межаў ляжаць паміж 06г 12,5х і 07г 27,5х, а каардынаты схіленьня — паміж −11,03° і −33,25°.[2] На небе Вялікі Пёс займае плошчу 380 кв. градусаў і мае 43-е месца сярод сузор’яў паводле плошчы. Кульмінацыі сузор’е дасягае кожны год 4 красавіка а 21 гадзіны.[3]

  1. ^ Russell, Henry Norris The New International Symbols for the Constellations // Popular Astronomy. — 1922. — № 30. — С. 469-71.
  2. ^ Canis Major – The Constellations (анг.) Міжнародны астранамічны зьвяз
  3. ^ James, Andrew Constellations: Part 2 Culmination Times // Southern Astronomical Delights. — Sydney, New South Wales: 7 студзеня 2011.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вялікі Пёссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   07г 00х 00с, −20° 00′ 00″