Груган (па-лацінску: Corvus, Crv) — дробнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. У сузор’і месьцяцца толькі 11 зорак, бачных няўзброеным вокам (гэта значыць, ярчэйшыя за 5,5m). Сузор’е было пералічана старажытнагрэцкім астраномам Пталемэем сярод іншых 48 сузор’яў (зь сямю налічанымі зоркамі), і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў.

Груган
Груган
Лацінская назва Corvus
 · у родным склоне Corvi
 · скарот Crv
Простае ўзьняцьцё 12г
Схіленьне −20°
Квадрант SQ3
Плошча 184 кв. гр. (70-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 10
Зорак з плянэтамі 1
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка γ Crv (Гіенаг) (2,59m)
Найбліжэйшая зорка Рос 695
(28,99 сьв. г., 8,89 пк)
Мэтэорныя патокі Карвіды (26 чэрвеня)
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +60° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня.

Каардынаты: Sky map 12г 00х 00с, −20° 00′ 00″