Гутвін
Гутвін — мужчынскае імя.
Гутвін лац. Gutvin / Hutvin | |
Gutvin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gudo + Wino |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Годвайн |
Зьвязаныя імёны | Wingot |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гутвін» |
Паходжаньне
рэдагавацьГудвін або Гутвін (Guduin, Gutvinus[1]) і Вінгот (Wingot[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[5].
Адпаведнасьць імя Гудвін германскаму імю Gudvin прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotwin[7].
Носьбіты
рэдагаваць- Ёсіф Гутвіновіч — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1777 годзе[8]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 217, 225.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 107.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 663, 1609.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Юркенас Ю. Балтийские антропоосновы LIAUB-, DAG-, GUD- // Повідомлення Української ономастичної комісії. Вип. 15. — Київ: Наукова думка, 1976. С. 9.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 75.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства на сеймике 1777 г. Список, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 лютага 2016 г.