Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Прывітаньне. Хачу зьвярнуць Вашу ўвагу, што гэты разьдзел Вікіпэдыі складаецца клясычным правапісам беларускай мовы, паводле якога ангельскае h перадаецца як «г». Акрамя таго, кіруючыся ангельскай Вікіпэдыяй, націск падае на першы склад назвы, таму ў беларускай мове другі склад можа ўтрымліваць толькі «а». На гэтай старонцы можна азнаёміцца з клясычным правапісам. --Глеб Бераставы (гутаркі) 04:08, 20 жніўня 2014 (FET)

Дзякуй за Вашую заўвагу. Але, наколькі мне вядома, для геаграфічных назваў часьцяком робяцца выняткі дзеля захаваньня блізкасьці да роднага вымаўленьня. Вашай лёгікай, напрыклад, востраў Хансю зрабіўся б Гансю, Ханой - Ганоем, а Хірасіма - Гірасімай. Таксама прашу зьвярнуць увагу, што ва ўкраінскай вікіпэдыі Хіло захоўвае аўтэнтычнае напісаньне https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D1%96%D0%BB%D0%BE, нават пры тым, што h y Hawaii i Honolulu зьмененае на г. Прашу прабачэньня, але слова Гіла, хоць і ўтворанае згодна звычайных правілаў, надта рэжа слых сваёй неадпаведнасьцю д арыгінальнага вымаўленьня. Апроч таго, у гавайскай мове ёсьць і слова hila (як у Kaimana Hila - Дыямэнтавая гара), якое мае зусім іншае значаньне. Такім чынам, прашу Вашага разуменьня. Kasia Biaspalava

Разумею Вашыя веды па гавайскай мове (чаго, на жаль, сам ня маю), але справа ў замацаваньні правілаў засваеньня геаграфічных назваў розных моваў, якія адрозьніваюцца ў залежнасьці ад мовы (дарэчы, ва ўкраінскай мове ёсьць харкаўскі правапіс, а беларускі клясычны правапіс у якасьці прыкладу мае напісаньне Якагама). З павагай. --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:30, 20 жніўня 2014 (FET)
Тым ня менш, Вы ж не называеце ненецкую мову 'нянецкай', не зважаючы на сьвяшчэнны першы склад перад націскам. І няма ў сьвеце гораду Токія. А ёсьць Харарэ (be-x-old.wikipedia.org/wiki/Харарэ) і Хэльсынкі (be-x-old.wikipedia.org/wiki/Хэльсынкі). Аднак, як мне ні шкада шчырых беларусаў, якія калі-небудзь паспрабуюць набыць квіткі "у Гілу", сілаў змагацца ў мяне больш няма. --Kasia (гутаркі) 00:58, 21 жніўня 2014 (FET)

PS: Толькі калі ласачка, радзі ўсіх лінгвістычных багоў, не мяняйце маю 'Алоха' на 'алога'.. Найлепшага, Кася Бяспалава

Справа ў тым, што ў «не́нецкай» націск на першы склад. І беларускае г зусім ня тое ж, што расейскае г. Ды й дзіўна было б пісаць Хаваі, праўда? А ТокіЯ ніяк атрымацца ня можа, дзе ж там першы склад перад націскам... Токіё.--Liashko (гутаркі) 02:28, 21 жніўня 2014 (FET)
Наконт "ненецкай" - дзякуй, mea culpa (Токіё, як мы ведаем, вынятак зь іншых правілаў. Якагама таксама ня першы склад). Але трохі не разумею рэшту Вашага аргумэнту. Я ў курсе пра беларускае г, і зусім не заклікаю мяняць Гаваі ці Ганалулу. Справа не ў розьніцы гуку, проста назвы гістарычна склаліся пад уплывам расейскае мовы - фактычна ўсе заходнія славяне, улучна з баўгарамі, пішуць іх менавіта праз Х, шануючы мову арыгіналу. То бок фактычна 'г' - русізм. Я толькі спрабавала прывесьці аргумэнты дзеля захаваньня арыгінальнай назвы артыкулу, то бок на карысьць таго, што, побач з Хэльсынкамі й Хірасімай, Хіло (ці ў скрайнім выпадку Хіла), таксама мае права на існаваньне. Калі беларусы цалкам у стане вымавіць іншыя гарады на Х, за што калечыць гавайскія месцы? На жаль, аргумэнты засталіся непачутымі мясцовай уладай, таму трошкі прыпыню дзейнасьць :) Посьпехаў! К --Kasia (гутаркі) 04:29, 21 жніўня 2014 (FET)

Папярэдні прагляд рэдагаваць

Хацеў бы зьвярнуць вашую ўвагу, што не абавязкова захоўваць кожную праўку, каб паглядзець, што атрымалася, дастаткова скарыстацца кнопкай «Праглядзець», тады можна пабачыць свае зьмены без захаваньня старонкі. А ўжо калі вынік задавальняе, можна захаваць старонку, інакш у гісторыі старонкі зьяўляецца шмат дробных правак і цяжка адсачыць зьмены. --Red_Winged_Duck 13:11, 20 жніўня 2014 (FET)