Якагама (па-японску: 横浜) — другі паводле колькасьці насельніцтва горад у Японіі. Места ёсьць сталіцай і самым густанаселеным горадам у прэфэктуры Канагава, маючы насельніцтвам на 2020 год у памеры 3,8 мільёнаў чалавек. Якагама абмываецца Такійскай затокай, месьцячыся на поўдзень ад Токіё, у рэгіёне Канто на галоўным японскім востраве Хансю. Якагама таксама ёсьць буйным эканамічным, культурным і камэрцыйным цэнтрам раёну Вялікага Токіё.

Якагама
横浜
Герб Якагамы
Дата заснаваньня: 1 красавіка 1889[1]
Краіна: Японія
Кіраўнік: Такехару Яманака[d]
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 45
Паштовы індэкс: 221-0001–221-0866
Геаграфічныя каардынаты: 35°27′1.2″ пн. ш. 139°38′3.2″ у. д. / 35.450333° пн. ш. 139.634222° у. д. / 35.450333; 139.634222Каардынаты: 35°27′1.2″ пн. ш. 139°38′3.2″ у. д. / 35.450333° пн. ш. 139.634222° у. д. / 35.450333; 139.634222
Якагама на мапе Японіі
Якагама
Якагама
Якагама
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.city.yokohama.lg.jp/

Якагама належыў да ліку гарадоў, якія атрымалі дазвол на гандаль з Захадам па сканчэньні палітыкі адасобленасьці ў 1859 годзе, і з тых часоў ён быў вядомы як сусьветніцкі партовы горад. Да таго ж горад стаў першым замежным гандлёвым портам. У ім упершыню ў гісторыі Японіі зьявіўся Кітайскі квартал у 1859 годзе, спартовыя пляцоўкі на эўрапейскі ўзор у 1860-х гадах, пачала выданьне ангельскамоўныя газэта ў 1861 годзе, запрацавала кандытарская і піўная вытворчасьць у 1865 годзе, зьявілася штодзённая газэта ў 1870 годзе, былі ўсталяваныя вулічныя газавыя ліхтары ў 1870-я гады, а таксама была пабудаваная чыгуначная станцыя ў 1872 годзе і электрастанцыя роўна праз дзесяць гадоў пасьля таго. Якагама хутка квітнела і па сканчэньні пэрыяду самаізаляцыі Японіі ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя і на сёньня зьяўляецца адным з галоўных партоў краіны поруч з Кобэ, Осакай, Нагояй, Фукуокай, Токіё і Тыба.

Свае штаб-кватэры ў горадзе маюць такія буйныя вытворцы ды прадпрыемствы, як то Nissan, JVCKenwood, Keikyu, Koei Tecmo ды Sotetsu.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць