Kaboone
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
--Mr. Sрock (гутаркі) 22:09, 22 сьнежня 2013 (FET)
Вітаем у Вікі-разьдзеле клясычным правапісам беларускай мовы (тарашкевіца), зьвяртацца за дапамогай ці яшчэ будзь-чым можна непасрэдна на гэтай старонцы альбо на старонках размоў адпаведных артыкулаў.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:09, 22 сьнежня 2013 (FET)
Толкін
рэдагавацьВітаю. Зьвярнуў увагу, што Вы часта перакладаеце артыкулы для тэматычнага тыдню з наркамаўскай Вікіпэдыі. Калі ласка, пры гэтым пазначайце ў кароткім апісаньні зьмяненьняў спасылку на старонку, адкуль быў зьдзейсьнены пераклад. Альбо прастаўляйце шаблён {{Пераклад}} на старонцы абмеркаваньня артыкулу.
Акрамя таго, артыкулы пра Міжзем’е ў тым разьдзеле Вікіпэдыі збольшага ў сваю чаргу перакладзеныя з расейскай Вікіпэдыі без аніякага выкарыстаньня беларускіх крыніцаў, таму яны карыстаюцца толькі расейскамоўнай тэрміналёгіяй. Аднак жа мы маем свае пераклады і «Хобіта», і «Ўладара пярсьцёнкаў», як гэта зазначана ва ўводзінах тэматычнага тыдню. Калі ласка, зьвярніце ўвагу на беларускія імёны пэрсанажаў і тапонімы, пералічаныя тут: Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Толкін#Да стварэньня. Пажадана ў першую чаргу выкарыстоўваць гэтыя варыянты, а ня тыя, якія ўжытыя ў расейскіх перакладах. --Renessaince 23:55, 30 сьнежня 2013 (FET)
Шаблёны
рэдагавацьДобры дзень. Заўважыў, што апошнім часам у Вашых артыкулах Вы проста пераймаеце шаблёны з акадэмічнае вэрсіі. Тым ня менш, жадаю Вам нагадаць, што ў кожнай моўнай вэрсіі шаблёны зробленыя па-рознаму, а значыць, перш, чым праглядзець шаблён у акадэмічнай вэрсіі, трэба знайсьці праз інтэрвікі яго адпаведнік у нашым разьдзеле і выкарыстоўваць яго (напрыклад, замест акадэмічнага шаблёну cite web трэба выкарыстоўваць клясычны Шаблён:Спасылка). У зваротным выпадку шаблёны проста ня будуць працаваць (напрыклад). Дзякуй за ўнёсак і прыемных рэдагаваньняў! --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:04, 12 студзеня 2014 (FET)
Перацягваньне артыкулаў
рэдагавацьВітаю! Пры перацягваньні артыкулаў Вы павінныя пазначаць крыніцу, як таго патрабуюць правілы. Да таго ж, хачу заўважыць, што пры перацягваньні артыкулаў вы павінныя прастаўляць шаблёны з гэтае моўнае вэрсіі. Таксама нельга выпраўляць артаграфію ў крыніцах і літаратуры.--Liashko (гутаркі) 20:59, 5 лютага 2014 (FET)
Апошняе папярэджаньне
рэдагавацьЯшчэ раз папярэджваю вас пра неабходнасьць падаваньня крыніцы ў выпадку, калі вы перацягваеце артыкулы зь іншых вікіпэдыяў, тым самым парушаючы аўтарскія правы. Пры далейшым парушэньні правілаў буду вымушаны зрабіць вам папярэджаньне банам на некаторым тэрмін.--Liashko (гутаркі) 21:43, 2 сакавіка 2014 (FET)
- Прыміце да ўвагі, што крыніцу перакладу падаваць неабходна згодна з умовамі ліцэнзаваньня тэкстаў у Вікіпэдыі. А наконт папярэджаньня асабліва не перажывайце — справа ў тым, што ёсьць асобныя ўдзельнікі ў тым разьдзеле, якія вельмі любяць перадзіраць артыкулы і пры гэтым ня любяць, калі яшчэ хто-небудзь робіць тое самае, таму й шукаюць да чаго прычапіцца. Пастарайцеся не даваць лішніх нагодаў і для іх, і для маладых адміністратараў, якія выпрабоўваюць новыя магчымасьці блякаваньня на ўдзельніках нават за адно памылковае рэдагаваньне.
- Я стварыў у наркамаўскай Вікіпэдыі люстэркавы запыт з патрабаваньнем спагнаньня з удзельніка, які сам не пераймаецца з нагоды прастаноўкі крыніцаў перакладу. Спадзяюся, што вынік падводзіць гэтым разам будзе ня сам абвінавачваны. --Renessaince 00:26, 4 сакавіка 2014 (FET)
- Хопіць ужо пераводзіць стрэлкі на вікіпэдыстаў з наркамаўскай вікіпэдыі. Зь імі Вы можаце разабрацца на той вікіпэдыі, але тут — гэта ня там.
- Нават я ня першы раз папярэджваю гэтага ўдзельніка пра недапушчальнасьць перадзіраньня без пазначэньня крыніцаў. Паглядзіце ўнёсак удзельніка, і пабачыце, што ён фактычна толькі з гэтага і складаецца. Да таго ж, удзельнік ігнаруе ўсе заўвагі ў размовах.--Liashko (гутаркі) 20:08, 4 сакавіка 2014 (FET)