Adash
Далучыўся 9 кастрычніка 2009
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
--Казімер Ляхновіч 20:38, 2 лістапада 2009 (UTC)
Міжваенная Польская Рэспубліка
рэдагавацьСкажыце калі ласка, чаму вам гэтак не даспадобы азначэньне «міжваенная»? --Казімер Ляхновіч 20:40, 2 лістапада 2009 (UTC)
- Гэтае азначэньне ёсьць штампам савецкае гістарыяграфіі, гэтаксама як і “белапалякі”. Аніякай зьвесткавай (інфармацыйнай) каштоўнасьці ў выкарыстаньню азначэньня “міжваенная” ў дадзеным кантэксту ня бачна. --Adash 00:46, 03 Лістапада 2009 г. (UTC)
- Шчыра кажучы, упершыню чую пра сувязь слова «міжваенная» з савецкай гістарыяграфіяй. Наколькі мне вядома, звычайна тамака ішлі азначэньні кшталту "панская, помещицкая, фашистская" і г.д. Як на маю думку, сэнсавая нагрузка азначэньня «міжваенная» крыецца ў тым, каб адрозьніваць тагачасную Польскую Рэспубліку ад сучаснай Рэспублікі Польшча, бо па вялікім рахунку гэта трохі розныя дзяржавы. --Казімер Ляхновіч 00:59, 3 лістапада 2009 (UTC)
- З аднаго боку, наконт “белапалякі” (“белополяки”): такога саманазова Палякаў (у перыяд 1918-1939) я не сустракаў; магчымыя ўжываньня Палякамі гэтага назову ў пазьнейшый пэрыяд -- уважаю за відавочна ідэялягічны малпунак з маскальскамоўнага (савецкага). Зь іншага боку, для адрозьненьня дзяржаўных утварэньняў Польскага народу ў розныя адцінкі часу (хаця, мяркую, час звычайна вынікае з кантэксту) -- прапаную ў нашае мове адмовіцца ад малпаваньня назоваў савецка-расейскае гістарыяграфіі. Як на мае глузды, больш адэкватным ёсьць карыстацца назовами, што на падмурку перакладу з ўласна-польскіх саманазоваў: “ІІ Рэспубліка” (ці “Польская Рэспубліка ІІ”) (II Rzeczpospolita) -- для Польшчы 1916-1939, Польская Рэспубліка (Rzeczpospolita Polska) -- для Польшчы 1945-1952, Народная Рэспубліка Польшча (Polska Rzeczpospolita Ludowa) -- для Польшчы 1952-1989, Польская Рэспубліка ІІІ (канстытуцыйнае азначэньне грамадзкага ладу III Rzeczpospolita, афіцыйны назоў Rzeczpospolita Polska) -- для Польшчы ад 1989.
Adash 14:40, 4 сьнежня 2009 (UTC)- Фармат Вікіпэдыі не дазваляе ўводзіць новыя тэрміны ды назвы, калі яны адсутнічаюць у іншых крыніцах, вартых даверу. З гэтае прычыны буду ўдзячны за спасылкі на беларускамоўныя гістарычныя працы (пажадана клясычным правапісам), дзе б ужываліся паняцьці “ІІ Рэспубліка”, “Польская Рэспубліка ІІ”, Польская Рэспубліка ІІІ. --Казімер Ляхновіч 22:12, 5 сьнежня 2009 (UTC)
- Такіх крыніцаў пакуль ня маю. Зразумела, што ў пераважнае большасьці беларускамоўных крыніцаў малпуецца савецка-маскальская(расейская) тэрміналёгія. Можа, хто зь беларуских эміграцыйных гісторыкаў ці тутэйшых пасьля 1991 году... Паспрабую пашукаць. Adash 23:22, 5 сьнежня 2009 (UTC)
- Ці знойдуцца тыя спасылкі?.. :-(
- Але: так ці інакш, назоў “міжваенная Польшча” (ці “даваенная”) выглядае не на тэрмін, а на паўафіцыйны, побытавы эпітэт. То бок, прапаную пры выкладаньні зьвестак пра Польшчу 1916-2009 году ў выпадках, калі істотным ёсьць адзначэньне часавага адцінку, і ён відавочна не вынікае з кантэксту, -- выкарыстоўваць азначэньне з наўпроставым указаньнем датаў, да прыкладу: Польская Рэспубліка (1916-1939).
- Adash 23:52, 5 сьнежня 2009 (UTC)
- Паняцьце «міжваенны», можа, і выглядае побытавым, але актыўна выкарыстоўваецца на навуковым узроўні [1]. Прапаную кампраміс — каб кожны аўтар ува ўласных артыкулах або дапаўненьнях сам абіраў, ці варта ўжываць гэты дадатак да назову «Польская Рэспубліка» (вядома, гэта пры ўмове, што не існуе нейкіх аўтарытэтных крыніцаў, дзе б даводзілася неабходнасьць адмаўленьня ад карыстаньня паняцьцем «міжваенны»). --Казімер Ляхновіч 00:08, 6 сьнежня 2009 (UTC)
- 1) Наконт «актыўна выкарыстоўваецца на навуковым узроўні». Я паглядзеў прапанавануя спасылку на спадара Гугля. Як бачу -- у выпадках ужываньня азначэньне “міжваенная” да Польшчы, яно спрэс выкарыстоўваецца менавіта як удакладняльны эпітэт (то бок побытава), а не як частка цэльнага назова дзяржавы, як навуковы тэрмін. 2) Наконт прапанаванага кампрамісу -- пярэчаньняў ня маю. Adash 23:00, 6 сьнежня 2009 (UTC)
- Вось і выдатна, што дамовіліся. Пра «міжванную» як частку цэльнага навуковага назова гаворка, вядома, не ішла. --Казімер Ляхновіч 23:29, 6 сьнежня 2009 (UTC)
- 1) Наконт «актыўна выкарыстоўваецца на навуковым узроўні». Я паглядзеў прапанавануя спасылку на спадара Гугля. Як бачу -- у выпадках ужываньня азначэньне “міжваенная” да Польшчы, яно спрэс выкарыстоўваецца менавіта як удакладняльны эпітэт (то бок побытава), а не як частка цэльнага назова дзяржавы, як навуковы тэрмін. 2) Наконт прапанаванага кампрамісу -- пярэчаньняў ня маю. Adash 23:00, 6 сьнежня 2009 (UTC)
- Паняцьце «міжваенны», можа, і выглядае побытавым, але актыўна выкарыстоўваецца на навуковым узроўні [1]. Прапаную кампраміс — каб кожны аўтар ува ўласных артыкулах або дапаўненьнях сам абіраў, ці варта ўжываць гэты дадатак да назову «Польская Рэспубліка» (вядома, гэта пры ўмове, што не існуе нейкіх аўтарытэтных крыніцаў, дзе б даводзілася неабходнасьць адмаўленьня ад карыстаньня паняцьцем «міжваенны»). --Казімер Ляхновіч 00:08, 6 сьнежня 2009 (UTC)
- Фармат Вікіпэдыі не дазваляе ўводзіць новыя тэрміны ды назвы, калі яны адсутнічаюць у іншых крыніцах, вартых даверу. З гэтае прычыны буду ўдзячны за спасылкі на беларускамоўныя гістарычныя працы (пажадана клясычным правапісам), дзе б ужываліся паняцьці “ІІ Рэспубліка”, “Польская Рэспубліка ІІ”, Польская Рэспубліка ІІІ. --Казімер Ляхновіч 22:12, 5 сьнежня 2009 (UTC)
- З аднаго боку, наконт “белапалякі” (“белополяки”): такога саманазова Палякаў (у перыяд 1918-1939) я не сустракаў; магчымыя ўжываньня Палякамі гэтага назову ў пазьнейшый пэрыяд -- уважаю за відавочна ідэялягічны малпунак з маскальскамоўнага (савецкага). Зь іншага боку, для адрозьненьня дзяржаўных утварэньняў Польскага народу ў розныя адцінкі часу (хаця, мяркую, час звычайна вынікае з кантэксту) -- прапаную ў нашае мове адмовіцца ад малпаваньня назоваў савецка-расейскае гістарыяграфіі. Як на мае глузды, больш адэкватным ёсьць карыстацца назовами, што на падмурку перакладу з ўласна-польскіх саманазоваў: “ІІ Рэспубліка” (ці “Польская Рэспубліка ІІ”) (II Rzeczpospolita) -- для Польшчы 1916-1939, Польская Рэспубліка (Rzeczpospolita Polska) -- для Польшчы 1945-1952, Народная Рэспубліка Польшча (Polska Rzeczpospolita Ludowa) -- для Польшчы 1952-1989, Польская Рэспубліка ІІІ (канстытуцыйнае азначэньне грамадзкага ладу III Rzeczpospolita, афіцыйны назоў Rzeczpospolita Polska) -- для Польшчы ад 1989.
- Шчыра кажучы, упершыню чую пра сувязь слова «міжваенная» з савецкай гістарыяграфіяй. Наколькі мне вядома, звычайна тамака ішлі азначэньні кшталту "панская, помещицкая, фашистская" і г.д. Як на маю думку, сэнсавая нагрузка азначэньня «міжваенная» крыецца ў тым, каб адрозьніваць тагачасную Польскую Рэспубліку ад сучаснай Рэспублікі Польшча, бо па вялікім рахунку гэта трохі розныя дзяржавы. --Казімер Ляхновіч 00:59, 3 лістапада 2009 (UTC)
Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланеньня
рэдагавацьНапэўна, вы пераблыталі месны склон з давальным, бо канчатак «ю» — у назоўнік кшталту «спыненьне», «наданьне» і г. д. ужываецца менавіта ў давальным склоне, у месным — толькі канчатак «і». --Казімер Ляхновіч 22:28, 5 сьнежня 2009 (UTC)
Не разумею канструкцыю
рэдагавацьза 11 км ад станцыі Аранчыцы, што на чыгунцы Берасьце — Баранавічы. Не разумею, навошта гэтае "што"? --Казімер Ляхновіч 23:34, 6 сьнежня 2009 (UTC)
- Дзеля сэнсавага вылучэньня факта, што на чыгунцы ляжыць менавіта станцыя Аранчыцы. Так як было -- часткова чытаецца як тое, што Пружана ляжыць на чыгунцы. Важна, што пабудова сказа мусіць гэта адлюстроўваць адназначна. Як ёсьць прапанова паказаць гэта неяк інакш -- не пярэчу.
Як варыянт:
за 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (на чыгунцы Берасьце—Баранавічы).
Як для мяне, дублет “чыгунка-чыгуначны” -- гэта ня вельмі добра.
То прапанаваная мною раней удакладняльная канструкыя з ..., што выглядае больш гарманічнаю.
Яшчэ варыяцыя:
за 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (на кірунку Берасьце—Баранавічы).
Adash 03:14, 7 сьнежня 2009 (UTC)- Задам адразу навадное пытаньне: ці вядомыя вам выпадкі, калі б нейкі буйны беларускі населены пункт знаходзіўся на чыгунцы, але ня меў уласнай станцыі (т.б. быў бы ад яе аддалены на N-ю колькасьць кілямэтраў)? Да таго ж, менавіта ўжываная мною канструкцыя выкарыстоўваецца ў беларускамоўнай літаратуры (першае што знайшлося - За 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка на лініі Орша—Смаленск, За 40 км на 3ахад ад г. Камянец, 3 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск ва лініі Брэст — Высока-Літоўск, За 68 км на Усход ад Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка на лініі Ваўкавыск—Ліда. і г.д.). --Казімер Ляхновіч 18:40, 7 сьнежня 2009 (UTC)
- Дадзеныя вамі прыклады пярэчаньня не выклікаюць. Як для мяне, тут у нас моўная канструкцыя сказу трохі адрозьніваецца, і я прапанаваў яе падправіць, зыходзячы з майго пачуцьця мовы. Як вам не падабаецца ўдакладняльная канструкцыя з «што», і вы настойваеце на сваім першапачатковым варыянту -- калі ласка!
- Дык, здаецца ж розьніца толькі ў тым, што ў прыкладах апушчаны дзеяслоў «знаходзіцца»/«разьмяшчаецца» — для эканоміі месца, бо тэкст той узяты з друкаваных выданьняў. Проста што яшчэ можна рабіць за N км ад N-га места? :) --Казімер Ляхновіч 20:16, 10 сьнежня 2009 (UTC)
- Дадзеныя вамі прыклады пярэчаньня не выклікаюць. Як для мяне, тут у нас моўная канструкцыя сказу трохі адрозьніваецца, і я прапанаваў яе падправіць, зыходзячы з майго пачуцьця мовы. Як вам не падабаецца ўдакладняльная канструкцыя з «што», і вы настойваеце на сваім першапачатковым варыянту -- калі ласка!
- Задам адразу навадное пытаньне: ці вядомыя вам выпадкі, калі б нейкі буйны беларускі населены пункт знаходзіўся на чыгунцы, але ня меў уласнай станцыі (т.б. быў бы ад яе аддалены на N-ю колькасьць кілямэтраў)? Да таго ж, менавіта ўжываная мною канструкцыя выкарыстоўваецца ў беларускамоўнай літаратуры (першае што знайшлося - За 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка на лініі Орша—Смаленск, За 40 км на 3ахад ад г. Камянец, 3 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск ва лініі Брэст — Высока-Літоўск, За 68 км на Усход ад Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка на лініі Ваўкавыск—Ліда. і г.д.). --Казімер Ляхновіч 18:40, 7 сьнежня 2009 (UTC)