Максимильян Панкевич
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
Чарнавік
рэдагавацьДобры дзень! Заклікаю зьвярнуць увагу на магчымасьць карыстаньня чарнавіком у Вікіпэдыі, напрыклад мой чарнавік знаходзіцца пад назваю Удзельнік:Mr. Sрock/Чарнавік, для стварэньня ўласнага чарнавіку Вы можаце перайсьці па спасылцы Удзельнік:Максимильян Панкевич/Чарнавік. Гэта зусім не абавязкова, проста такім чынам над артыкулам можна спакойна працаваць у сваёй прасторы, не выклікаючы залішней увагі да сваёй працы, пазьбегнуць адпачатку спрэчных, ці, на чыюсь думку, не нэўтральных назваў ствараных артыкулаў; не забіваючы яшчэ ня створаны толкам артыкул шаблёнамі {{неаб’ектыўна}} {{Перапрацаваць}} {{Накід}} {{Ізаляваны артыкул}} — то бок указаньнямі на тыя хібы, якія хутчэй за ўсё будуць ліквідаваныя ў часе працы над чарнавіком, т. ч. не адцягваючы ўвагі да сваёй незавершанай працы іншых удзельнікаў. Пасьля завяршэньня працы ў чарнавіку паводле вашага запыту да адміністратарў Вікіпэдыя:Адміністрацыя артыкул будзе перанесены з чарнавіку пад асноўную назву з захаваньнем усёй гісторыі правак. Думаю, ніхто не адмовіцца Вам дапамагчы ў выпадку зьяўленьня дадатковых пытаньняў. З павагай.--Mr. Sрock (гутаркі) 13:30, 12 траўня 2013 (FET)
Назва артыкула, энцыкляпэдычны стыль, нэўтральнасьць, выявы і інш.
рэдагавацьДобры вечар! Імпануе і выклікае павагу Вашае імкненьне пашырыць беларускую тэматыку гэтага Вікі-разьдзелу, але Вы ненаўмысна можаце зрабіць некаторыя рэчы, якія наўрад ці будуць ухваленыя астатнімі ўдзельнікамі праекту па ўказаных ніжэй прычынах:
- 1) Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў — уважліва прачытайце гэтую старонку. Ад сабе дадам, назва павінна быць як мага больш нэўтральнай (значыць і нясупярэчлівай, ня выклікаць дадатковых пытаньняў наконт мэтазгоднасьці ейнага ўжываньня) і мець высокую частотнасьць ужываньня (спасылкі на маргінальныя крыніцы непрымальныя), назва павінна падмацоўвацца АК — Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу.
- 2) Стыль артыкула павінен быць энцыкляпэдычным, г.зн. навуковым (ну можа публіцыстычным), але ніяк не мастацкім, лірычныя адхіленьні і эмацыйныя ацэнкі ня вітаюцца і хутчэй за ўсё будуць адзначаны непажаданымі шаблёнамі і могуць быць выдаленыя.
- 3) Прачытайце абавязкова і такое Вікіпэдыя:Пяць слупоў. З гэтага і трэба пачынаць, астатняе можа нішчыцца, шкада калі высілкі і вынікі працы губляюцца ўпустую.
- 4) Выявы лепш за ўсё шукаць у аднайменных артыкулах зь іншых разьдзелаў (ці ў сумежных, па абранай тэматыцы), ці ў вікісховішчы, дарэчы выявы туды можа заліць кожны ўдзельнік, галоўнае каб яны не ахоўваліся аўтарскім правам (50 год па сьмерці аўтара, калі не памыляюся, ці адразу знаходзяцца ў грамадскім набытку). Спэцыяльных шаблёнаў пра даданьне выяў ставіць ня трэба, рэч сама сабой зразумелая, выявы дададуць у артыкул, калі гэта будзе мэтазгодна, не сумнявайцеся.
- 5) Падсумоўваючы, а таксама ў якасьці ўзору, раю прачытаць артыкул, створаны па зацікавіўшай Вас тэме be:Беларусь у польска-савецкай вайне 1919-1921.
P.s. Адказваць ці выдаваць нейкую зацікаўленасьць у якасьці comme il faut, датычна парадаў і зваротаў да Вас, можаце прама тут, на старонцы размоў.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:36, 16 траўня 2013 (FET)
Ёсьць пытаньне наконт пачатку аперацыі. Лічыць за пачатак аперацыі 29 верасьня - заняцьце Чырвонай арміяй Воршы, пасля эвакуяцыі немцаў,згодна з атласам: «Атлас: Гісторыя Беларусі 1917-1945 г.г. / Мінск, "Белкартаграфія", - 2009. - 20с.», і пачатак "Заходняга пахода Чырвонай арміі" па тым жа атласе; ці 17 лістапада - пачатак уторгваньня Чырвонай арміі ў БНР, ужо пасьля дэнансацыі Берасьцейскай дамовы і непрызнаньня СНК і УЦВК РСФСР БНР, згодна з кнігай З. Шыбекі: «Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002) / Захар Шыбека,Мінск, "Энцыклапедыкс", — 2003. — 490с.»( там жа выраз: "Захоп БНР расейскімі бальшавікамі")?Максимильян Панкевич (гутаркі) 19:14, 29 траўня 2013 (FET)
Правапіс
рэдагавацьХацеў бы зьвярнуць вашую ўвагу на тое, што гэта разьдзел вікіпэдыі клясычным правапісам (гл. Вікіпэдыя:Правапіс). Ваш артыкул Вацлаў Шукевіч цалкам напісаны акадэмічным правапісам (наркамаўка). Liashko (гутаркі) 15:46, 10 чэрвеня 2013 (FET)
Прабачце, я яшчэ не канчаткова зразумеў правілы артаграфіі ў клясычным правапісу. Калі ласка, калі Вы знайшлі памылкі, дык выпраўце іх. Я буду Вам сардэчна ўдзячны!
- З павагаю, Максимильян Панкевич (гутаркі) 16:46, 10 чэрвеня 2013 (FET)
Файл:Беларусь у час германскай і польскай інтэрвенцыяў .jpg, Файл:Заходні паход Чырвонай арміі (верасень 1918-студзень 1919).jpg і іншыя
рэдагавацьХачу зьвярнуць вашую ўвагу, што ў Вікіпэдыі можна загружаць толькі файлы, якія адпавядаюць умовам вольных ліцэнзіяў, гэта значыць, што зробленыя асабіста вамі і вы згодныя распаўсюджваць іх пад вольнай ліцэнзіяй або яны разьмешчаныя на сайце, дзе побач зь імі адзначана, што яны распаўсюджвацца згодна з умовамі вольных ліцэнзіяў. Акрамя таго ў Вікіпэдыю можна загружаць файлы згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня, але ва ўмовах сярод іншага ёсьць немагчымасьць стварэньня вольнай альтэрнатывы, а несвабодныя мапы якраз парушаюць гэтую ўмову, таму, на жаль, будуць выдаленыя. Крыху падрабязьней можна пачытаць тут: Вікіпэдыя:Ліцэнзаваньне выяваў. --Red_Winged_Duck 21:37, 21 чэрвеня 2013 (FET)
- Рэмарка, выявы неабавязкова могуць быць зроблены асабіста Вамі, Вы таксама можаце:
- 1) атрымаць згоду ад праваўладальніка (аўтара) на разьмяшчэньне выявы ў вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыі, прыкладам я рабіў так з наступнымі выявамі: ,
- 2) відазьмяніць выяву, каб яна адрозьнівалася ад арыгінала, прыкладам мапа Віктара Цемушава і пераклад мапы на беларускую мову, які зьяўляецца, па-сутнасьці, новай выявай
- 3) калі ілюстрацыя зьяўляецца непасрэднай тэмай артыкула, можна грузіць т.зв. несвабодныя выявы, але не ў вікісховішча, а толькі ў наш разьдзел, вось прыклад з Ру-вікі Файл:Stieg Larsson.jpeg
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Варшаўская бітва 1920 г. |
- 4) можаце скарыстацца наступным шаблёнам: {{Вонкавыя мэдыяфайлы}}. Прыклад яго выкарыстаньня праваруч (у артыкуле гэта выглядае прыкладна так.
- 5) вядома, можна грузіць файлы, тэрмін дзеяньня аўтарскага права на якія скончаны. Посьпехаў!--Mr. Sрock (гутаркі) 14:00, 22 чэрвеня 2013 (FET)
Пытаньне
рэдагавацьВы пыталіся «І яшчэ, а куды дзеліся файлы "Чырвоная армія ў Менску" і "Чырвоная армія ў Вільні"?». Адкажу, хаця не ўпэўнены, прычынай магла стаць сумнеўная ліцэнзія файлаў (Ліцэнзію Вы пазначаеце пры загрузцы на Вікісховішча), ці некарэктнае запаўненьне формы (не пазначаныя належным чынам парамэтры файла, хутчэй за ўсё тая ж ліцэнзія ці крыніца твора), у такім разе можыце паспрабаваць перазаліць файлы ў вікісховішча нанова.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:13, 26 ліпеня 2013 (FET)
Калі ласка, падайце крыніцу, адкуль ўзяты файл, а таксама зьвесткі пра аўтарства і час стварэньня, бяз гэтага немагчыма пацьвердзіць, што файл знаходзіцца ў грамадзкім набытку і ён можа быць выдалены. Калі ж адпаведныя крыніцы ёсьць, тады лепш загружаць падобныя файлы ў Вікісховішча, дзе яны будуць даступныя для ўсіх Вікіпэдыяў. --Red_Winged_Duck 20:58, 27 ліпеня 2013 (FET)
Добрыя артыкулы
рэдагавацьВялізарная просьба выказацца за або супраць па намінацыях на статус добрага артыкула. Гэта вельмі дапаможа ў падвядзеньні вынікаў. Таксама можна самастойна паспрабаваць давесьці любы артыкул да стану добрага артыкула і выставіць яго на на прысваеньне званьня «Добры артыкул». Добрыя артыкулы разам з абранымі зьяўляюцца вонкавасьцю любога разьдзела Вікіпэдыі і іх пэрыядычнае стварэньне ёсьць адным з сродкаў падвышэньня папулярнасьці канкрэтнага праекту.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:18, 23 жніўня 2013 (FET)