Гуляш
Гуля́ш — група «знакавых» страваў вугорскай кухні, якія служаць своеасаблівай візыткай Вугоршчыны ў сьвеце, але за межамі самой Вугоршчыны не зусім слушна інтэрпрэтуюцца.
У краінах Цэнтральнай Эўропы — суседзях Вугоршчыны, і ў астатнім сьвеце (асабліва ў ЗША) гуляш — страва накшталт цёмнага рагу зь ялавічыны, курыцы ці сьвініны, тушаная ў пікантным соўсе з вострай папрыкі з дадаткам вялікай колькасьці цыбулі і спэцыямі (перцам, маяранам і г. д.). У самой Вугоршчыне такая страва называецца pörkölt (безь сьмятаны) або папрыкаш (са сьмятанай).
Сапраўдны гуляш: у Вугоршчыне прыметнік gulyás («пастухоў») адносяць да густога наварыстага гэтак званага «пастуховага супу» (gulyás leves), які ядуць з гаршчкоў лыжкамі. Гэтая страва больш вадкая, чым «міжнародны» гуляш, у яе апроч, мяса, цыбулі і папрыкі, дадаюць таматы, салодкі перац, бульбу, локшыну, мучныя клёцкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагавацьГэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».