Гуд — пэрсанаж беларускіх легендаў, князь варожага племені.

Гуд
Род дзейнасьці легендарны князь готаў

Легенду пра Гуда запісаў у ХІХ стагодзьдзі Генрых Татур у Ігуменскім павеце. Паводле легенды, Гуд быў правадыром варожага племя, якое ўварвалася на тэрыторыю племя дулаў. Гуд выклікаў на двубой правадыра дулаў Кумара і адсек таму галаву, у выніку чаго землі дулаў былі захопленыя.

Імаверна, дадзеная легенда адлюстроўвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Беларусі ў ІІ—ІІІ стагодзьдзях, калі празь Беларусь прасоўваліся плямёны готаў, увасабленьнем якіх і стаў Гуд. Мясцовыя ж плямёны, у т.л. дулы (хутчэй за ўсё, дулебы), былі заваяваныя й увайшлі як даньнікі ў склад Гоцкае дзяржавы.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць