Генрых Татур
Ге́нрых Хрыстафо́равіч Та́тур (1846, Менск — 1907) — беларускі гісторык, археоляг, краязнавец, калекцыянэр.
Генрых Татур | |
Дата нараджэньня | 17 верасьня 1846 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1907 |
Занятак | навуковец |
Бацька | Хрызастом Лаўрэнцій Дамінік Татур[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Татур.
Біяграфія
рэдагавацьЧалец Менскага статыстычнага камітэту, павятовы маршалак дваранства. 3 1874 году вёў археалягічныя раскопкі ў Менскай губэрні, склаў яе археалягічную мапу з апісаньнем помнікаў. На Койданаўшчыне дасьледаваў археалягічныя помнікі ў вёсках Баравіках, Васілеўшчыне, Грычыне, Курганьні, Шпільках ды іншых[1].
Аўтар кнігі «Археалягічнае значэньне Менскай губэрні» (1878), «Нарысу археалягічных помнікаў на прасторы Менскай губэрні і яе археалягічнага значэньня» (1892). У выніку паездак па Меншчыне падрыхтаваў вялікі альбом археалягічных помнікаў (1893).
Стварыў у Менску багаты прыватны музэй па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі і ўнікальную бібліятэку. Падтрымліваў зьвязкі з Карусем Каганцом, менскімі гімназістамі.
Па сьмерці навукоўца ягоныя зборы прададзеныя за мяжу. Некалькі працаў захавалася ў рукапісах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Татур Генрых Хрыстафоравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 42—43.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.