Грыўда (вёска)
Гры́ўда[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавету. На поўначы вёскі працякае рака Грыўда.
Грыўда | |
трансьліт. Hryŭda | |
Сядзібны дом Палубінскіх | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Мілейкаўскі |
Насельніцтва: | 192 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225267 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′56.582″ пн. ш. 25°13′3.968″ у. д. / 52.83238389° пн. ш. 25.21776889° у. д.Каардынаты: 52°49′56.582″ пн. ш. 25°13′3.968″ у. д. / 52.83238389° пн. ш. 25.21776889° у. д. |
± Грыўда | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ў пісьмовых крыніцах вёска згадваецца 1 красавіка 1522 году[2]. У кнізе трэцяй судовых спраў Літоўскай Мэтрыкі пад нумарам 229 ад 1 красавіка 1522 году зьмешчаны запіс скаргі пана Пятра Мікуціча на службоўцу земскага Адзінца аб гвалтоўным наезьдзе на маёнтак Грыўду вышэйпамянёнага Пятра Мікуціча.
У «ревизии пущ и переходов звериных в Великом княжестве Литовском», зробленай пад кіраўніцтвам старосты Мсьцібагоўскім Рыгорам Багданавічам Валовічам у 1559 годзе, згадваецца і вёска Грыўда. «А рекою Гривдою полнили до врочища Балеких, демчи землю Бульскую з кгрунтом панов Хрибтовичов села их Гривды»[3].
Пазьней вёска перайшла да князёў Палубінскіх[4]. У 1790 годзе Герман Палубінскі збудаваў драўляную царкву сьвятога Мікалая[5].
У 1905 годзе ў вёсцы было 597 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 192 чалавекі
- 1999 год — 250 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Стары парк паноў Палубінскіх
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сядзібны дом Палубінскіх
- Царква Сьвятога Мікалая (1790)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155
- ^ русская истор., б-ка, т.20, СПБ, 1903г., ст.1564
- ^ Грыўда - Гривда(недаступная спасылка), Край Івацэвіцкі
- ^ Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
- ^ Гривда на сайте radzima.org
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГрыўда (вёска) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Грыўда на Радзіма.орг