Грышы
Грышы — вёска ў Беларусі, у складзе Засінцаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 56 чал. (2004). Знаходзяцца за 49 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 224 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Засінцы — Ельск.
Грышы | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Засінцаўскі |
Насельніцтва: | 56 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°33′16″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 51.55444° пн. ш. 28.69444° у. д.Каардынаты: 51°33′16″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 51.55444° пн. ш. 28.69444° у. д. |
Грышы на мапе Беларусі Грышы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Грышы згадваюцца ў XIX ст. як хутар у складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 14 двароў, 119 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 17 двароў, 170 жыхароў; 1917 — 184 жыхары; 1924 — 34 двары, 316 жыхароў; 1940 — 58 двароў, 207 жыхароў; 1959 — 230 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 32 гаспадаркі, 56 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.