Андэграўнд
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Андэграўнд або андэрграўнд (ангел. underground літар. падпольле) — шэраг мастацкіх кірункаў у сучасным мастацтве (у музыцы, літаратуры, кіно, выяўленчым мастацтве й інш.), якія супрацьпастаўлялі сябе масавай культуры, мэйнстрыму.
Для андэграўнду характэрныя разрыў з пануючай ідэалёгіяй, ігнараваньне стылістычных і моўных абмежаваньняў, адмова ад агульнапрынятых каштоўнасьцяў, нормаў, ад сацыяльных і мастацкіх традыцый, нярэдка эпатаж публікі, бунтарства. Як правіла, такія творы альбо выдаюцца нелегальна, альбо пішуцца «у стол», гэта значыць без надзеі на публікацыю. Аднак зь цягам часу забароны слабеюць або здымаюцца, у гэтым выпадку твор прыходзіць да чытача, хоць і з пэўнай затрымкай. Таксама тэрмінам андэграўнд вельмі часта пазначаюць агульныя кірункі ў музыцы, якая не падтрымлівае клясычныя шляхі.
Тэрмін пачаў ужывацца ў другой палове XX стагодзьдзя, па стаўленьні:
- да краін, дзе мастацтва было падпарадкаванае дзяржаўнай ідэалёгіі;
- да плыняў у разьвітых краінах, дзе масавае мастацтва арыентуецца на рынак.
У сучасным сьвеце інфармацыйных тэхналёгій зьяўляецца вялікае мноства рухаў і супольнасьцяў, якія можна аднесьці да андэграўнду.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАндэграўнд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў