Група арміяў Леапольда Баварскага

Гру́па а́рміяў Леапо́льда Бава́рскага (па-нямецку: Heeresgruppe Prinz Leopold von Bayern) — вайсковае аб’яднаньне нямецкай імпэрскай арміі падчас Першай сусьветнай вайны. З 29 жніўня 1916 году была перайменавана ў Групу арміяў Войрша.

Група арміяў Леапольда Баварскага
Heeresgruppe Prinz Leopold von Bayern

Сьцяг штабу арміі (1871—1919)
Гады існаваньня 5 жніўня 1915 - 15 сьнежня 1917
Краіна Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Падпарадкаваньне Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі
Уваходзіць у Райхсгээр
Тып Пяхота
Функцыя Група арміяў
Удзел у Першая сусьветная вайна
Усходні фронт
Вядомыя камандзіры Фэльдмаршал Леапольд Баварскі,
Генэрал ад інфантэрыі Рэмус фон Войрш

Гісторыя

рэдагаваць

Удзельнічала ў баявых дзеяньнях супраць Расейскай імпэрыі ў пэрыяд з 5 жніўня 1915 да 15 сьнежня 1917 году.

Была ўтворана пасьля ўзяцьця Варшавы 9-й арміяй начале Прынца Леапольда Баварскага. Група арміяў складалася толькі зь 9-й арміі і армейскай групоўкі «Войрш». Калі ў ліпені 1916 году 9-я армія была распушчана для далейшага стварэньня ўжо на Балканах, кіраўніцтва групы арміі захавалася, але ўжо пад камандаваньнем генэрала Рэмус фон Войрша, Прынц Леапольд Баварскі стаў Вярхоўным галоўнакамандуючым на Ўсходзе.

Група арміяў была распушчана 15 сьнежня 1917 году.

Камандуючыя

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць