Праспэкт Пуціна
Праспэ́кт Пу́ціна (поўная назва: праспэкт імя Ў. У. Пуціна; па-расейску: Проспект имени В. В. Путина) — праспэкт у горадзе Грозным.
Праспэкт — галоўная магістраль гораду. Да рэвалюцыі гэта была Ме́жавая ву́ліца. Пазьней, у гонар перамогі грозненскіх чырвонаармейцаў у баях з белагвардзейцамі ў жніўні 1918 году, яе пераназвалі ў ву́ліцу 11-га жніўня. У 1950-х гадах магістраль стала праспэ́ктам Перамо́гі.
5 кастрычніка 2008 году указам прэзыдэнта Чачэніі Рамзана Кадырава яе ізноў пераназвалі. Гэтым разам у гонар другога прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна. У гэты дзень праспэкт адкрылі пасьля рэканструкцыі. Падчас яе, па словах службоўцаў, праспэкту надалі выгляд 1950-х гадоў: першыя паверхі выклалі натуральным каменем, акрамя таго, выкарысталі чыгуннае ліцьцё і лепку.
Мэр чачэнскай сталіцы Муслім Хучыяў заявіў, што такім чынам былі адзначаныя «выбітныя заслугі Пуціна ў справе барацьбы з тэрарызмам, узнаўленьні эканомікі, сацыяльнай сфэры Чачэнскай рэспублікі».
Даўжыня праспэкту — 1,3 км. На ім знаходзяцца 26 жылых дамоў, 8 адміністрацыйных і 10 камэрцыйных будынкаў.
Цікава
рэдагавацьУлетку 1993 году пры дудаеўскім рэжыме ненадоўга праспэкт Перамогі насіў імя аднаго з ідэолягаў чачэнскай рэвалюцыі Ісы Арсемікава.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |