Гран-пры Саудаўскай Арабіі

этап чэмпіянату сьвету Формулы-1

Гран-пры Саудаўскай Арабіі (па-арабску: جائزة السعودية الكبرى‎) — гонка Формулы-1 на трасе ў Джыдзе. Праводзіцца з чэмпіянату сьвету 2021 року па цяпер.

Гран-пры Саудаўскай Арабіі
Джыда Корніш
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 3
Першая гонка 2021
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан
Сьцяг Мэксыкі Сэрхіё Пэрэс
Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн (1)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Рэйсінг (2)
Траса
Працягласьць кола 6,174 км
Працягласьць гонкі 308,45 км
Колькасьць колаў 50
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
  • Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн
  • Рэд Бул-Хонда
  • 1:31.906

Мінуўшчына

рэдагаваць

Будаўніцтва трасы пачалося ў 2019 року, а ў 2021 яна была ўпершыню ўключаная ў каляндар Формулы-1.

Адразу ж «Міжнародная амністыя» асудзіла гэтае рашэньне на падставе парушэньня правоў чалавека ў Саудаўскай Арабіі. У лютым 2021 року 45 праваабарончых арганізацый заклікалі Льюіса Гэмілтана байкатаваць Гран-пры, сярод прычынаў назваўшы ролю Саудаўскай Арабіі ў Грамадзянскай вайне ў Емэне і забойстве журналіста «Washington Post» Джамаля Хашогжы. Улады дзяржавы адмаўляюць выкарыстаньне Гран-пры для абяленьня рэпутацыі(d), а толькі дзеля адкрыцьця краіны ўсяму сьвету.

Характарыстыка

рэдагаваць

«Джыда Корніш» называецца «найхутчэйшай вулічнай трасай» у календары Формулы-1, бо аўтамабілі дасягаюць тут сярэдняй хуткасьці 250 км/г. Пасьля Спа-Франкаршам гэта другая найдаўжэйшая паводле працягласьці траса. «Джыда Корніш» разьмешчаная ў аднайменнай горнай мясцовасьці ўздоўж Чырвонага мора.

Кваліфікацыя і гонка Гран-пры Саудаўскай Арабіі ладзяцца ўночы з асьвятленьнем, калі тэмпэратура спадае. Гонкі Формулы-2 і трэніравальныя сэсіі Формулы-1 ладзяцца ўдзень, у сьпёку.

Пераможцы

рэдагаваць
Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
2021   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2022   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
2023   Сэрхіё Пэрэс Рэд Бул-Хонда Справаздача
2024   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
Крыніца:[1]
  1. ^ Saudi Arabian GP (анг.). ChicaneF1. Праверана 8 сьнежня 2021 г. Архіўная копія ад 9 сьнежня 2021 г.