Гран-пры Нідэрляндаў

Гран-пры́ Нідэрля́ндаў (па-нідэрляндзку: Grote Prijs van Nederland) — штогадовае аўтагоначнае спаборніцтва, якое ладзіцца з 1950 року. З 1952 року ўваходзіць у каляндар чэмпіянату сьвету Формулы-1. З 2021 року ладзіцца на трасе ў Зандворце.

Гран-пры Нідэрляндаў
Зандворт
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 35
Першая гонка 1950
Апошняя гонка 2023
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк (4)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (8)
Траса
Працягласьць кола 4,259 км
Працягласьць гонкі 306,587 км
Колькасьць колаў 72
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі

Мінуўшчына

рэдагаваць

Аўтатраса пад Зандвортам была створаная зь некалькіх адцінкаў даваенных і ваенных аўтадарог. Першая гонка адбылася тут у 1950 року; як і гонка наступнага сэзону, яны не ўваходзілі ў афіцыйны каляндар чэмпіянату сьвету. Пераможцам абодвух стаў Люі Разье.

Гран-пры 1952 року ўвайшло ў каляндар трэцяга чэмпіянату Формулы-1. Гэтае і наступнае Гран-пры выйграў Альбэрта Аскары. У 1954, 1956 і 1957 гонак не адбылося праз брак сродкаў.

У 1960 року Дэн Герні трапіў у аварыю, у якой загінуў адзін глядач. Праз дзесяць гадоў у аварыі загінуў брытанец Пірс Карыдж з каманды «Ўільямз».

У 1972 року гоначнікі адмовіліся ўдзельнічаць у нідэрляндзкім этапе, які хоць і ўвайшоў у каляндар, аднак не адпавядаў тагачасным стандартам. За час адсутнасьці Зандворт перапрацавалі, дадаўшы агароджы і збудаваўшы новыя піт-месцы. Чаканае адкрыцьцё новай трасы ў 1973 року праз недастатнюю камунікацыю скончылася трагічна. На восьмым коле гонкі аўтамабіль брытанца Роджэра Ўільямсана разьбіўся каля тунэлю Осту і, працершыся аб асфальтавае пакрыцьцё, загарэўся. Паранены гоначнік ня мог самастойна выбрацца, і яму на дапамогу падбег зямляк Дэйвід Пэрлі. Часу на ўратаваньне было багата, аднак Пэрлі ня мог перакуліць балід, а маршалкі трасы, ня меўшы вогнеахоўных(d) камбінэзонаў(d), збаяліся прыйсьці на дапамогу. Кіраўніцтва гонкі палічыла, што загарэўся балід Пэрлі, ды ён здолеў выбегчы; а гоначнікі, якім Пэрлі махаў з просьбай пра дапамогу, лічылі, што ён просіць дапамагчы згасіць ягоную машыну, але ня ведалі нічога пра кіроўцу ў бядзе. Таму, пакуль Пэрлі адчайна спрабаваў уратаваць Ўільямсана, гонка працягвалася на поўнай хуткасьці. У той час, як маршалкі стаялі вакол Ўільямсанава аўтамабіля і нічога не рабілі, ён памёр, але не ад апёкаў, а ад задушэньня(d). За свае намаганьні Дэйвід Пэрлі быў узнагароджаны мэдалём Георга(d), аднак гонка ўвайшла ў гісторыю як адзін з найжудасьнейшых эпізодаў Формулы-1.

На Гран-пры 1979 року траса зазнала зьменаў: у тунэлі Осьце была дададзеная часовая высакахуткасная шыкана. Змагаючыся з аўстралійцам Аланам Джонзам, тут вылецеў і пашкодзіў левую заднюю падвеску Жыль Вільнёў. Ён працягнуў гонку, але ўжо на наступным коле зноў вылецеў, гэтым разам у Тарзане. Аднак, нечакана для іншых, ён здолеў выехаць заднім ходам і зноўку ўключыўся ў барацьбу. На наступным коле ў яго цалкам развалілася левае задняе кола і падвеска; аднак Вільнёў, славуты сваім уменьнем кіраваць балідам, здолеў без аварыі даехаць да боксаў, дзе і скончыў гонку. Пераможцам жа стаў Алан Джонз. У наступным годзе тую шыкану прыбралі, а перад уваходам у тунэль Ост дадалі павольнейшую.

Гонка 1985 року стала апошняй, паколькі кампанія, што займалася правядзеньнем Гран-пры, закрылася. На пераробленай трасе ладзіліся іншыя гоначныя спаборніцтвы.

Плянавалася вяртаньне Гран-пры Нідэрляндаў у 2020 року, аднак гэтыя пляны былі перакрэсьленыя пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі. У 2021 року пасьля доўгага перапынку гонка нарэшце ўзнавілася, і пераможцам стаў нідэрляндзец Макс Вэрстапэн.

Пераможцы

рэдагаваць

Усе Гран-пры Нідэрляндаў ладзіліся на Зандворце.

 
Зандворт у 1948—1971
 
Зандворт у 1973—1979
 
Зандворт у 1980—1985
  • Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Рок Гоначнік Канструктар Траса
1950   Люі Разье Тальбо-Ляго Справаздача
1951   Люі Разье Тальбо-Ляго Справаздача
1952   Альбэрта Аскары Фэрары Справаздача
1953   Альбэрта Аскары Фэрары Справаздача
1954 Ня ладзілася зь фінансавых прычынаў
1955   Хуан Мануэль Фанхіё Мэрсэдэс Справаздача
1956

1957
Ня ладзілася зь фінансавых прычынаў пасьля Суэцкага крызісу
1958   Стэрлінг Мос Ванўол Справаздача
1959   Ёакім Боньер БРМ Справаздача
1960   Джэк Брэбэм Купэр-Клаймакс Справаздача
1961   Вольфганг фон Трыпс Фэрары Справаздача
1962   Грэм Гіл БРМ Справаздача
1963   Джым Кларк Лотас-Клаймакс Справаздача
1964   Джым Кларк Лотас-Клаймакс Справаздача
1965   Джым Кларк Лотас-Клаймакс Справаздача
1966   Джэк Брэбэм Брэбэм-Рэпка Справаздача
1967   Джым Кларк Лотас-Форд Справаздача
1968   Джэкі Ст’юарт Матра-Форд Справаздача
1969   Джэкі Ст’юарт Матра-Форд Справаздача
1970   Ёхэн Рынт Лотас-Форд Справаздача
1971   Жакі Ікс Фэрары Справаздача
1972 Ня ладзілася з прычынаў састарэласьці збудаваньняў і стану трасы
1973   Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Справаздача
1974   Нікі Ляўда Фэрары Справаздача
1975   Джэймз Гант Гескет-Форд Справаздача
1976   Джэймз Гант Макларэн-Форд Справаздача
1977   Нікі Ляўда Фэрары Справаздача
1978   Марыё Андрэцьці Лотас-Форд Справаздача
1979   Алан Джонз Ўільямз-Форд Справаздача
1980   Нэльсан Піке Брэбэм-Форд Справаздача
1981   Ален Прост Рэно Справаздача
1982   Дыд’е Пірані Фэрары Справаздача
1983   Рэнэ Арну Фэрары Справаздача
1984   Ален Прост Макларэн-TAG Справаздача
1985   Нікі Ляўда Макларэн-TAG Справаздача
1986

2019
Ня ладзілася з прычынаў браку кантракту
2020 Ня ладзілася з прычыны пандэміі COVID-19
2021   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
2022   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Рэд Бул Справаздача
2023   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
Крыніца:[1]
  1. ^ Dutch GP (анг.). ChicaneF1. Праверана 14 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 14 верасьня 2021 г.