Гран-пры Катару

этап чэмпіянату сьвету Формулы-1

Гран-пры Катару (па-арабску: جائزة قطر الكبرى‎) — гоначнае спаборніцтва Формулы-1 у Катары, якое ладзіцца ў 2021 року. Чацьвертае цалкам начное спаборніцтва пасьля Гран-пры Сынгапуру, Бахрэйну і Сахіру.

Гран-пры Катару
Лусаіл
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 2
Першая гонка 2021
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан
Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн (1)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Нямеччыны Мэрсэдэс
Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул (1)
Траса
Працягласьць кола 5,419 км
Працягласьць гонкі 308,611 км
Колькасьць колаў 57
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 2021 року Гран-пры Катару было дададзенае ў каляндар замест скасаванага праз пандэмію аўстралійскага этапу. Пераможцам першай гонкі, якая адбылася 21 лістапада, стаў Льюіс Гэмілтан з каманды «Мэрсэдэс».

У 2022 року Катар у лістападзе-сьнежні прымаў футбольны чэмпіянат сьвету, і Гран-пры ня ладзілася, але вярнулася праз год. Гэтым разам тут адбылася адна з шасьці спрынтарскіх гонак сэзону, якую выйграў Оскар Піястры, а Макс Вэрстапэн заваяваў трэцяе чэмпіёнства запар.

Пераможцы

рэдагаваць
Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
2021   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2022 Ня ладзілася
2023   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
Крыніцы:[1]
  1. ^ Qatar GP. ChicaneF1. Праверана 5 December 2021 г. Архіўная копія ад 5 December 2021 г.