Голуб (сузор’е)
Голуб (па-лацінску: Columba, Col) — дробнае і цёмнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, створанае ў канцы XVI стагодзьдзя. Ляжыць паміж Вялікім Псом і Зайцам.
Голуб | |
Лацінская назва | Columba |
---|---|
· у родным склоне | Columbae |
· скарот | Col |
Простае ўзьняцьцё | 6г |
Схіленьне | −35° |
Квадрант | SQ1 |
Плошча | 270 кв. гр. (54-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 18 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 1 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | α Col (Факт) (2,65m) |
Найбліжэйшая зорка | Глізэ 218 (48,89 сьв. г., 14,99 пк) |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +45° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага. |
Гісторыя
рэдагавацьСузор’е Голуб было створана нідэрляндзкім астраномам Пэтрам Плянцыюсам у 1592 годзе, каб уладкаваць «незарганізаваныя» зоркі Вялікага Пса.[1] Упершыню Голуб зьявіўся на малых нябесных плянісфэрах вялікай насьценнай мапы Плянцыюса. Голуб таксама быў выяўлены і на яго меншай мапе сьвету 1594 году, а потым і на раньніх нідэрляндзкіх нябесных глёбусах.
Плянцыюс даў сузор’ю назву Голуб Ноя (па-лацінску: Columba Noachi), што зьяўляецца адсылкай да голуба, якога ў час Сусьветнага патопу Ной выпусьціў ад сябе, каб «убачыць, ці сышла вада з улоньня зямлі». У працах іншых астраномаў гэтую назву можна было сустрэць на пачатку XVII стагодзьдзя, як то ва Ўранамэтрыі Ёгана Баера 1603 году.[2] З другога боку, Голуб мог асацыявацца зь мітам пра Ясона і арганаўтаў: галубка, выпушчаная на волю на ўваходзе ў Чорнае мора, дапамагла арганаўтам бясьпечна прайсьці праз Сымплегады.[1]
На астравах Таварыства α Голуба (Факт) называлі «Ана-іва» (па-таіцянску: Anâ-iva).
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГолуб (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |