Ной
Ной — дзясяты й апошні зь біблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле жыдоўскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 ад с.с., паводле хрысьціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага паданьня, ён жыў у часы, калі ўсё чалавецтва паддалося разбэшчанасьці, за што бог вырашыў зьнішчыць яго сусьветным патопам, за выключэньнем праведнага Ноя й яго сям’і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасьляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікам рас, якія вядуць сваё паходжаньне ад імя яго сыноў (сэміты, яфэты або арыйцы, хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загадзе бога каўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзятыя прадстаўнікі ўсіх відаў жывёлаў. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень.[1]
Крыніцы й заўвагіРэдагаваць
- ^ Скарына Ф. Творы:… С. 150.
ЛітаратураРэдагаваць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Менск: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ной — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў