Жывапісец (сузор’е)
Жывапі́сец (па-лацінску: Pictor, Pic) — невялікае цёмнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, разьмешчанае паміж яскравай зоркай Канопус і Вялікім Магеланавым Воблакам. Сузор’е было створана ў XVIII стагодзьдзі францускім астраномам Нікаля Люі дэ Лякайлем, які даў яму арыгінальную назву Equuleus Pictoris (па-беларуску: Шталюгі Маляра[1]), але потым найменьне было скарочана да «Жывапісца». Пры гэтым на выявах сузор’е адлюстроўваюць звычайна у выглядзе шталюгаў.
Жывапісец | |
Лацінская назва | Pictor |
---|---|
· у родным склоне | Pictoris |
· скарот | Pic |
Простае ўзьняцьцё | 4,53h~6,85г |
Схіленьне | −43°~−64° |
Квадрант | SQ1 |
Плошча | 247 кв. гр. (59-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 15 |
Зорак з плянэтамі | 3 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | α Pic (3,30m) |
Найбліжэйшая зорка | Зорка Каптэйна (12,77 сьв. г., 3,92 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +26° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу студзеня. |
У апошнія гады Жывапісец прыцягнуў да сябе ўвагу, заслуга ў гэтым належыць другой найярчэйшай зорцы — Бэце Жывапісца, якая знаходзіцца за 63,4 сьв. гадоў ад Зямлі і аточаная незвычайным пылавым дыскам, багатым на вуглярод; сыстэма таксама мае экзаплянэту. Экзаплянэты былі знойдзены яшчэ ў чатырох зорках сузор’я. У Жывапісцы знаходзіцца новая зорка RR Жывапісца, якая ў 1925 выбліснула да зорнай велічыні 1,2.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Шталюгі Маляра // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел (БНТ)