Разец (сузор’е)

сузор’е

Разе́ц (па-лацінску: Caelum, Cae) — невялікае цёмнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, створанае францускім астраномам Нікаля Люі дэ Лякайлем у 1750-х гадох. Гэта восьмае самае малое паводле плошчы сузор’е — крыху меншае па плошчы як Паўднёвая Карона.

Разец
Разец
Лацінская назва Caelum
 · у родным склоне Caeli
 · скарот Cae
Простае ўзьняцьцё 5г
Схіленьне −40°
Квадрант SQ1
Плошча 125 кв. гр. (81-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 8
Зорак з плянэтамі 0
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Cae (4,45m)
Найбліжэйшая зорка RR Cae
(26,31 сьв. г., 8,07 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Мэтэорныя патокі Няма
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +40° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу студзеня.

Адметнасьці

рэдагаваць
 
Сузор’ Разец у начным небе.

Разец — цёмнае, непраметнае сузор’е. У ім ня маецца зорак ярчэйшых за чацьвертую зорную велічыню. Найярчэйшай зоркай зь велічынёй 4,45m зьяўляецца α Разца.

  • α Разца — белая зорка асноўнай пасьлядоўнасьці, зорнай велічынёй 4,45, за 66 сьв. г. ад Зямлі[1].
  • β Разца — белая зорка 5-й велічыні за 90 сьв. г. ад Зямлі[1].
  • γ Разцааптычная падвойная зорка, першасны кампанэнт — аранжавая зорка зорнай велічыні 4,6, другасны мае велічыню 8,1. Першасная зорка ляжыць за 185 сьв. г. ад Зямлі. Праз аматарскія тэлескопы будзе складана адрозьніць два кампанэнты з-за розьніцы ў зорнай велічыні і набліжанасьці іх адзін да аднаго[1].
  • δ Разца — сіне-белая зорка з зорнай велічынёй 5,1 за 710 сьв. г. ад Зямлі[1].

У Разцы таксама месьцяцца некалькі галяктык: NGC 1571, NGC 1679 і IC 2106. Усе яны не ярчэйшыя за 11,5 зорную велічыню і ня большыя за 3 мінуты[2].

  1. ^ а б в г Ridpath 2001. С. 90—91.
  2. ^ Constellation Caelum SEDS

Літаратура

рэдагаваць
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4