Гозьная
Го́зьная (па-польску: Hoźna, на мясцовай беларускай гаворцы: Гво́зна[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова (солтыства Патока).
Гозьная | |
польск. Hoźna | |
Былая назва: | Гвозьная |
Мясцовая назва: | Гвозна |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 35 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′37″ пн. ш. 23°30′37″ у. д. / 52.97694° пн. ш. 23.51028° у. д.Каардынаты: 52°58′37″ пн. ш. 23°30′37″ у. д. / 52.97694° пн. ш. 23.51028° у. д. |
Гозьная |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга на Таплянах). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
рэдагавацьВёска існавала ўжо на пачатку 17 стагодзьдзя, была заснаваная ў межах Блудоўскай пушчы і была часткаю малынскага маёнтку. У 1678 г. пражывала тут 8 мужыцкіх сем’яў, а ў 1763 г. ужо 18. Пасьля 1810 г. тутэйшыя мужыкі працавалі ў тапалянскім фальварку. Да 1845 г. колькасьць сем’яў ўзрасла да 25 сем’яў, у тым ліку была адна жыдоўская[4]. У міжваенны пэрыяд Гозьная прыналежала да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 191 жыхароў (27 палякаў-каталікоў і 164 праваслаўныя беларусы)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Гозьная была далучаная да гміны Міхалова. У 1950 г. пражывала тут 170 чалавек[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Крукоўшчынай. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 71
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17 (пол.) Праверана 22 чэрвеня 2015 г.