Гнілка (прыток Друці)

рака ў Беларусі

Гнілка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 96 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.

Рака
Гнілка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Арэхаўкі
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 10 км

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Радча.

Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Арэхаўкі, вусьце за 0,7 км на захад ад вёскі Старое Радча. Вадазбор на паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 93.

Літаратура

рэдагаваць