Лінова (гміна)
колішняя вясковая гміна ў Палескім ваяводзтве Польскай Рэспублікі
(Перанакіравана з «Гміна Лінова»)
Гмі́на Ліно́ва (па-польску: Gmina Linowo) — вясковая гміна ў Палескім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай[1]. Сядзібай гміны была вёска Лінова[2].
Гміна Лінова | |
Gmina Linowo | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Другая Рэч Паспалітая |
Ваяводзтва | Палескае |
Павет | Пружанскі |
Статус | гміна |
Сядзіба | Лінова |
Дата ўтварэньня | 1921 |
Дата скасаваньня | 1 красавіка 1932 |
Афіцыйныя мовы | польская |
Насельніцтва (1921) | 2273[1] |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
22 студзеня 1926 року ў склад гміны ўлучаная частка тэрыторыі са скасаваных гмінаў Байкі, Шані і Мікіцічы, а таксама перададзеная частка тэрыторыі гміны Гарадзечна[3].
1 красавіка 1932 гміна Лінова скасаваная. Яе тэрыторыя ўлучаная ў склад гмінаў Малеч, Пружана і Шарашоў[4].
Пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны тэрыторыя гміны ў складзе Савецкага Саюзу.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
- ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ^ Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
- ^ Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109