Глушыца (Навамаркавіцкі сельсавет)

пасёлак у Навамаркавіцкім сельсавеце Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі

Глушы́ца[1]пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету. Насельніцтва 2 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія ЖлобінГомель), за 85 км ад Гомелю.

Глушыца
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Навамаркавіцкі
Насельніцтва: 2 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′10.7″ пн. ш. 30°6′30.3″ у. д. / 52.586306° пн. ш. 30.108417° у. д. / 52.586306; 30.108417Каардынаты: 52°35′10.7″ пн. ш. 30°6′30.3″ у. д. / 52.586306° пн. ш. 30.108417° у. д. / 52.586306; 30.108417
Глушыца на мапе Беларусі
Глушыца
Глушыца
Глушыца

На поўдні возера Глушыцкае. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Стрэшын — Жлобін. Драўляная сядзіба знаходзіцца каля прасёлкавай дарогі.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 17 двароў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Прыбудак).

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць