Глухата(парушэньне слыху) — поўнае (глухата) або частковае (глухаватасьць) зьніжэньне здольнасьці выяўляць і разумець гукі. На парушэньне слыху можа пакутаваць любы арганізм, здольны ўспрымаць гукі. Гукавыя хвалі адрозьніваюцца па частасьці й амплітудзе. Страта здольнасьці выяўляць некаторыя (ці ўсе) частоты або няздольнасьць адрозьніваць гукі зь нізкай амплітудай, называецца парушэньнем слыху.

Міжнародны знак глухаты

Выклікаецца шырокім спэктрам біялягічных і экалягічных фактараў. Прычынамі могуць быць захворваньня нутранага вуха і слыхавых нэрваў, запаленьне сярэдняга вуха ці некаторыя інфэкцыйныя хваробы — мэнінгіт, грып і інш; часам — траўма або працяглае ўзьдзеяньне моцнага шуму і вібрацыі.

У чалавека парушэньне слыху, якое робіць немагчымым успрыманьне прамовы, называецца глухатой, а больш лёгкія ступені парушэньні слыху, якія абцяжарваюць ўспрыманьне прамовы — глухаватасьць. Акрамя таго, глухата бывае прыроджанай або набытай.

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Парушэньні слыху можна клясыфікаваць па тыпу, ступені й моманту наступу. Таксама, парушэньні слыху могуць адбывацца як з адным вухам, гэтак і з абодвума.

Кандуктыўныя і нэўрасэнсорныя парушэньні

рэдагаваць

Калі структуры вонкавага або сярэдняга вуха перастаюць правільна перадаваць гукавы сыгнал ва ўнутранае вуха, вынікам становіцца кандуктыўнае зьніжэньне слыху. Звычайна такі тып глухаватасьці зьяўляецца зьвяртаемым і можа быць скарэктаваны шляхам хірургічнай апэрацыі або іншымі мэтадамі. Прычынамі зьяўляюцца інфэкцыі вуха, пашкоджаньне вуха, напрыклад пэрфарацыя бубеннай балонкі, а таксама серная пробка. Інфэкцыі вуха нярэдка сустракаюцца ў дзяцей, таму бацькам вельмі важна рэгулярна правяраць слых і ведаць прыкметы глухаватасьці.

Нэўрасэнсорнае парушэньне слыху адбываецца з-за страты адчувальнасьці сьпіральнага органа скрутка ўнутранага вуха ці парушэньняў у працы слыхавых нэрваў. Такія парушэньні могуць прыводзіць да глухаватасьці ўсіх ступеняў — ад лёгкай да цяжкай — і нават да поўнай глухаты.

Большая частка нэўрасэнсорнай страты слыху ў людзей выкліканая анамаліямі валасковых вузаў у картыевым органе скрутка. Часам сустракаецца нэўрасэнсорная страта слыху, выкліканая парушэньнямі ў VIII-м чэрапна-мазгавым нэрве або ў аддзелах мозгу, якія адказваюць за слых. У вельмі рэдкіх выпадках такога тыпу парушэньні слыху пакутуюць толькі слыхавыя цэнтры мозгу (цэнтральнае парушэньне слыху). У гэтым выпадку чалавек чуе нармальна, але якасьць гуку настолькі дрэннае, што ён не ў стане разабраць чалавечую гаворку.

Анамаліі валасковых вузаў могуць быць прыроджанымі або набытымі пры жыцьці самім індывідам. Гэта могуць быць як генэтычныя анамаліі, гэтак і траўмы ад інтэнсіўнага шуму й паразы з прычыны інфэкцыйных захворваньняў.

Тыпы й прычыны парушэньня слыху

рэдагаваць

Парушэньне слыху выклікаецца рознымі біялягічнымі й экалягічнымі фактарамі. Звычайна ўразьлівай часткай цела зьяўляецца вуха. Асаблівасьцю паталёгіяў вуха зьяўляецца тое, што парушэньне касткавай сыстэмы вуха не дае поўнай глухаты за кошт праводнасьці костак[1].

  1. ^ А.С. Батуев Глава 3. Физиология ссенсорных систем. #4. Слуховая сенсорнаясистема и речь // Физиология высшей нервной деятельности и сенсорных систем. — 3. — СПб.: Питер, 2010. — С. 78-81. — 317 с. — ISBN 9785911808426

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Глухатасховішча мультымэдыйных матэрыялаў