Мікалай Геранім Сяняўскі

Мікалай Геранім Сяняўскі (1645 — 5 сьнежня 1683) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі (16681674) і маршалак надворны каронны (16741680), ваявода валынскі (16801683), гетман палявы каронны з 1683.

Мікалай Геранім Сяняўскі
М. Г. Сяняўскі. Невядомы мастак, XVII ст.
М. Г. Сяняўскі. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1645
Памёр 5 сьнежня 1683
Пахаваны
Род Сяняўскія
Бацькі Адам Геранім Сяняўскі[d]
Вікторыя Альжбета з Патоцкіх[d]
Дзеці Тэафіла з Сяняўскіх[d], Адам Мікалай Сяняўскі[d] і Іаана з Сяняўскіх[d]
Дзейнасьць вайскавод

Трымаў Львоўскае (з 1679), Радамскае, Рагатынскае і Пясечынскае староствы. Граф «на Шклове і Мышы».

Біяграфія

рэдагаваць

З магнацкага роду Сяняўскіх гербу «Ляліва», сын Адама Гераніма і Вікторыі Альжбеты з Патоцкіх.

У 1663 атрымаў пасаду ротмістра, у 1666 стражніка вялікага кароннага, пасьля 1667 палкоўнік. У 1676 быў маршалкам сойму.

За права валодаць мястэчкам Мыш і вёскай Баранавічы судзіўся зь езуіцкім калегіюмам у Мышы. У 1683 захапіў Мыш і навакольныя вёскі.

Ваяваў за Яна Казімера з казакамі і татарамі. Супраціўнік рокашу Любамірскага. Удзельнічаў у кампаніях Яна Сабескага (Падгайцы, Хоцім). У 16731674 праводзіў самастойныя апэрацыі на Падольлі і Малдове. Удзельнічаў у кампаніі пад Венай 1683. Праз паноўную тамака заразу памёр неўзабаве пасьля перамогі.

З маёнткаў выстаўляў у войска 3 конныя харугвы і драгунскі полк, на чале якіх ваяваў з казакамі, крымскімі татарамі і туркамі[1].

У шлюбе з Цэцыліяй Марыяй Радзівіл меў сына Адама Мікалая і дачок Яну і Тэафілію.

  1. ^ Міхаіл Красноў. Сяняўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 653.

Літаратура

рэдагаваць