Герцагства Букавіна

Герцагства Букавіна (па-нямецку: Herzogtum Bukowina, па-румынску: Ducatul Bucovinei) — каронная зямля на ўсходзе Аўстра-Вугорскай імпэрыі, якая існавала ў 1849—1918 гадах на землях Букавіны. Герцагства ўзьнікла ў 1849 годзе ў выніку рэвалюціі 1848 году і далейшай фэдэралізацыі Аўстрыйскай імпэрыі. Спыніла існаваньне ў 1918 годзе ў выніку развалу Аўстра-Вугоршчыны.

Герцагства Букавіна

1849 — 1918
 

Сьцяг Герцагства Букавіны Герб Герцагства Букавіны
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Герцагства Букавіны
Плошча
 • агульная

10,442 км²
Насельніцтва
 • агульнае

75.000 чалавек (1775);
794.929 чалавек (1910)

Перадгісторыя

рэдагаваць

Землі будучай Букавіны ўваходзілі ў склад Кіўескай Русі, а потым розных княстваў. З XIV[1] па XVIII ст. Букавіна знаходзілася ў складзе Малдаўскага княства. Падчас Расейска-турецкай вайны 1768—1774 гадоў рэгіён занялі расейскія войскі і ў 1775 годзе Асманская імпэрыя падпісала дамову, згодна якой Букавіна адыходзіла да Аўстрыйскай імпэрыі. Аўстрыякі ў 1786 годзе ўключылі рэгіён ў якасьці Чэрнавіцкай акругі ў склад каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі. У 1849 годзе пасьля рэвалюцыі, што ахапіла імпэрыю рэгіён быў адасоблены ў «герцагства Букавіна». Яго адміністрацыйным цэнтрам сталі Чарнаўцы.

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1861 годзе Букавіна разам іншымі кароннымі землямі атрымала свой сэйм. У 1840—1870 гады значную ролю працягвала мець пытаньне пра тое, ці будзе Букавіна асобнай мітраполіяй, мець агульную мітраполію з далмацкімі сэрбамі ці яе перададуць румынскай царкве.

 
Герцагства Букавіна ў гады першай сусьветнай вайны (з датамі баёў)

У 1914—1915 годзе герцагства некалькі разоў захоплівалі расейскія войскі. Яны ўсталёўвалі тут свае парадкі і з 19 жніўня да 7 кастрычніка 1914 і з 15 лістапада 1914 да 1 лютага 1915 году тут існавала Чарнавіцкая губэрня Галіцыйскага генэрал-губэрнаторства[2]. У 1915 годзе пасьля Вялікага адыходу 1915 году расейскіх войскаў Букавіна вярнулася пад кантроль Аўстра-Вугоршчыны.

У жніўні 1916 году пасьля Брусілаўскага прарыву Букавіна ізноў была занятая расейцамі. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ў лютым 1917 году ў Букавіне ствараюцца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 году тут адбываюцца спробы прызнаць у некаторых паветах савецкую ўладу. У лютым 1918 году на тэрыторыю Букавіны ўваходзяць нямецкія і аўстра-вугорскія часткі [3].

9 лютага 1918 году Цэнтральная Рада Ўкраінскай Народнай Рэспублікі падпісала мірную дамову ў Берасьці з Цэнтральнымі дзяржавамі прызнаўшы даваенную граніцу з Аўстра-Вугоршчынай[4]. Украіна і Астра-Вугоршчына таксама падпісалі таемную дамову, згодна зь якой Усходняя Галіцыя і Букавіна аб’ядноўваліся ў адзіны каронны край[5]. 7 траўня 1918 году згодна Бухарэцскай мірнай дамовы Румынія перадавала Аўстра-Вугоршчыне частку зямель, у тым ліку і на мяжы з Букавінай.

У выніку распаду Аўстра-Вугоршчыны зьявілася Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка, якая 3 лістапада абвесьціла, што ў яе склад уваходзяць землі Галіцыі, Закарпацьця і Букавіны. Але гэта не было рэалізавана[6]. 10 лістапада 1918 году Румынія ізноў абвясьціла вайну Цэнтральным дзяржавам і заняла паўночную і паўднёвую Букавіну, якую далучыла да сябе[7].

  1. ^ История УССР в 10 томах Т 2 стр. 66
  2. ^ А. Ю. Бахтурина. Политика Российской империи в Восточной Галиции в годы Первой мировой войны. стр. 77-78
  3. ^ История УССР в 10 томах Т 6 стр. 570—571
  4. ^ The Peace Treaty of Brest-Litovsk February 9, 1918
  5. ^ С. А. Скляров Польско-украинский территориальный спор и великие державы в 1918—1919 гг.
  6. ^ С. А. Скляров Польско-украинский территориальный спор и великие державы в 1918—1919 гг.
  7. ^ История УССР в 10 томах Т 6 стр. 572

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць