Берасьцейскі мір (9 лютага 1918)
мірная дамова
Берасьцейскі мір — мірнае пагадненьне папаміж Украінскай Народнай Рэспублікай з аднаго боку і Нямецкай імпэрыяй, Аўстра-Вугорскай імпэрыяй, Асманскай імпэрыяй і Баўгарскім царствам з другога, падпісанае 27 студзеня (9 лютага) 1918 году ў Берасьці. Першая мірная дамова падчас Першай сусьветнай вайны. Стала вынікам аднаго з этапаў перамоваў у Берасьці Літоўскім, агульным вынікам якіх быў выхад бальшавіцкай Расеі зь Першай сусьветнай вайны.
Берасьцейскі мір | |
Падпісаньне Берасьцейскага міру. | |
Тып дамовы | Мірная дамова |
---|---|
Падпісаная | 27 студзеня (9 лютага) 1918 |
· месца | Берасьце Літоўскае |
Бакі | УНР, Нямецкая імпэрыя, Аўстра-Вугорская імпэрыя, Асманская імпэрыя, Балгарскае царства |
Цэнтральнымі дзяржавамі прызнаваўся сувэрэнітэт УНР. У абмен на гэта УНР абавязалася не ўступаць у саюзы, накіраваныя супраць Цэнтральных дзяржаваў, і пастаўляць Цэнтральным дзяржавам харчаваньне і сыравіну.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Берасьцейскі мір (паміж Савецкай Расеяй і Цэнтральнымі дзяржавамі)