Герб Львова

герб гораду

Герб Льво́ва — афіцыйны сымбаль гораду Львоў, найбуйнейшага гораду заходняй Украіны і адміністрацыйнага цэнтру Львоўскай вобласьці.

Герб Львова
Апісаньне
Зацьверджаны 5 ліпеня 1990

Апісаньне

рэдагаваць

Афіцыйнае апісаньне гербу і вялікага гербу ў Статуце Львова[1]:

  Герб гораду: у сінім шчыце намаляваныя залатая брама з трыма вежамі, на канцы кожнай з якіх па тры зубцы і па адной байніцы. Цэнтральная вежа вышэй за дзьве іншыя. Брама адкрытая, без варот і кратаў. У пройме брамы крочыць у правы геральдычны бок залаты леў. (па-ўкраінску: Герб міста: у синьому щиті зображена золота брама з трьома вежами, кожна з яких завершена трьома зубцями і має по одній бійниці. Центральна вежа вища від двох інших. Брама відкрита, без воріт і ґрат. В отворі брами крокує у правий геральдичний бік золотий лев.)
Вялікі герб: зьмяшчае выяву гербу, увенчанага срэбнай гарадзкой каронай, якая сымбалізуе Львоў як абласны цэнтар. Уздоўж шчыт падтрымліваюць два шчытатрымальнікі - леў у кароне (сымбаль Галіцка-Валынскай дзяржавы) і старажытнарускі ратнік, якія павінны адлюстроўваць эпоху заснаваньня Львова Данілай Галіцкім і станаўленьне яго як стольнага гораду. Долуу герб дапаўняе стужка ў нацыянальных сіне-жоўтых колерах і ўсеўкраінскі герб Трызуб як сымбалі Саборнасьці Украіны. (па-ўкраінску: Великий герб: містить зображення герба, увінчаного срібною міською короною, яка символізує м.Львів як обласний центр. Обабіч щит підтримують два щитотримачі — лев у короні (символ Галицько-волинської держави) та давньоруський ратник, які мають відображати епоху заснування м.Львова Данилом Галицьким та становлення його як стольного міста. Знизу герб доповнює стрічка у національних синьо-жовтих барвах та загальноукраїнський герб Тризуб як символи Соборності України.)
 

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню выява льва сустракаецца на пячатцы галіцка-валынскіх князёў Андрэя II і Льва ІІ, якія называлі сябе кіраўнікамі ўсёй Русі, Галіча і Ўладзіміра. Мяркуецца, што леў быў знакам дынастыі Раманавічаў, аднак з першай паловы XIV ст. ён адназначна становіцца тэрытарыяльным гербам Галіцка-Валынскай дзяржавы, адміністрацыйным цэнтрам якой быў Львоў.

Найстарэйшая вядомая гарадзкая пячатка прымацаваная да пэргамэнтнай граматы Львоўскага магістрату 1359 году. На ёй намаляваны леў, які крочыць у адкрытай гарадзкой браме з трыма зубчастымі вежамі і байніцамі. Малюнак аб’яднала сымбаль назвы (тоесны з імем сына заснавальніка, Льва I Данілавіча) і старадаўнюю эмблему княства. У 1526 годзе кароль Жыгімонт II Аўгуст фармальна зацьвердзіў гэты герб.

Аляксандар Гваньіні ў «Хроніцы Сарматыі Эўрапейскай» (1585) памылкова адзначае, што гербам Львова быў каранаваны чорны леў на залатым полі — герб самога князя Льва, заснавальніка гораду [2].

Пасьля аўдыенцыі львоўскага арцыбіскупу Салікоўскага ў Папы Сыкста V ў 1586 годзе, горад атрымаў права карыстацца папскім гербам — львом, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх тры пагорки і васьміпрамянёвую зорку. Хоць на гарадзкіх пячатках і ў далейшым выкарыстоўваўся старажытны гарадзкі знак, а на некаторых з іх зьмяшчаліся абодва варыянты.

6 лістапада 1789 году імпэратар Ёсіф ІІ зацьвердзіў герб Львова, у якім «папскі» леў стаяў у гарадзкой браме з трыма вежамі.

Савецкі герб зацьверджаны 15 ліпеня 1967 году. У сінім шчыце чырвоная адчыненая гарадзкая брама з трыма вежамі, у арцы стаіць залаты леў, павернуты направа. На цэнтральнай вежы варот — залатыя серп і молат. Аўтары — І. Картушенка, С. Кецала, Л. Лявіцкі,Э. Місько і Я. Навакоўскі.

5 ліпеня 1990 году сэсія Львоўская гарадзкая рада зацьвердзіла сучасны герб Львову: у сінім полі залатая каменная брама з трыма вежамі, сярэдняя з якіх вышэй бакавых, у праёме варот крочыць у правы геральдычны бок залаты леў. Таксама былі зацьверджаныя вялікі герб і харугва (сьцяг) Львова. Сымбалі распрацавалі па матывах старога герба А. Грачыла, В. Турэцкі, І. Турэцкі і І. Сварнік.

  1. ^ http://lvivrada.gov.ua/files/statut/S_Dodatok_1.pdf
  2. ^ Гваньіні, Аляксандр. Хроніка Эўрапейскай Сарматыі / Навук. і зав. Юрыя Мицика. — Кіеў: Кіева-Магілянская акадэмія, 2007. — С. 412.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гісторыя Львова у дакументах і матэрыялах. — Кіеў: Наукова думка, 1986. — С. 304—307.
  • Гречило А. Герб Львова: генеза, традиції, відродження // Історія Львова. — Т. 1 (1256—1772). — Львів, 2006. — С. 38-44.
  • Гречило А. Печатки міста Львова XIV—XVIII ст. — Львів, 2010. — 24 с (ISBN 978-966-02-5837-2)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць