Герб Гомля

(Перанакіравана з «Герб Гомелю»)

Герб Гомля — геральдычны сымбаль Гомля, нададзены месту вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам 21 сакавіка 1562: «у чырвоным полі срэбны крыж»[1].

Герб Гомля
лац. Hierb Homla
Афіцыйна зацьверджаны герб
Афіцыйна зацьверджаны герб
Апісаньне
Зацьверджаны 21 сакавіка 1562 году

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

21 сакавіка 1562 году вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў Гомлю герб і мескую пячаць. Вытрымка з адпаведнага прывілею:

  Присылали до нас подданные нашы мещане места Гомейского, оповедаючы, што ж они печати месткое, которое бы справы местьские печатовали мели, в себе не мають и для того великое заструдненье в тых справах и потребах местских им частокрот деется… Ино мы з ласки нашое господарское… печать местьскую з гербом крыжа им дали и мети дозволили и сим листом нашым дозволяем. Мають вжо они от того часу тое печати и гербу помененого во всих справах и потребах, оному месту належачих, вживати и им печатоватися по тому, яко и у ыншых местах нашых Великого князства Литовского обычай того заховывается.  

—Привилей мещаный гомейский на печать местьскую

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Расейскі каляніяльны герб Гомля

У часе расейскага панаваньня маскоўская гаспадыня Кацярына II перадала Гомель «для увеселения» графу Пятру Румянцаву. Яна ж 16 жніўня 1781 году[1] даравала герб суседняму зь ім месту Новая Беліца (цяпер прадмесьце Гомля): «у блакітным полі рысь, якая ляжыць». У 1855 годзе расейскія ўлады зрабілі яго новым гербам Гомлю.

Найноўшы час

рэдагаваць

У сучаснай Беларусі 16 ліпеня 1997 году рэжым Лукашэнкі надаў статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Гомля пазьнейшаму расейскаму гербу[2].

Афіцыйнае апісаньне:

У блакітным полі францускай тарчы залатая рысь, якая ляжыць.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В лазуревом поле французского щита лежащая золотая рысь.
  1. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение Гомельского горисполкома от 16 июля 1997 г. №802.

Літаратура

рэдагаваць
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.