Герб Гомля
Герб Гомля — геральдычны сымбаль Гомля, нададзены месту вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам 21 сакавіка 1562: «у чырвоным полі срэбны крыж»[1].
Герб Гомля лац. Hierb Homla | |
Афіцыйна зацьверджаны герб | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 21 сакавіка 1562 году |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагаваць21 сакавіка 1562 году вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў Гомлю герб і мескую пячаць. Вытрымка з адпаведнага прывілею:
Присылали до нас подданные нашы мещане места Гомейского, оповедаючы, што ж они печати месткое, которое бы справы местьские печатовали мели, в себе не мають и для того великое заструдненье в тых справах и потребах местских им частокрот деется… Ино мы з ласки нашое господарское… печать местьскую з гербом крыжа им дали и мети дозволили и сим листом нашым дозволяем. Мають вжо они от того часу тое печати и гербу помененого во всих справах и потребах, оному месту належачих, вживати и им печатоватися по тому, яко и у ыншых местах нашых Великого князства Литовского обычай того заховывается. | ||
—Привилей мещаный гомейский на печать местьскую |
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ часе расейскага панаваньня маскоўская гаспадыня Кацярына II перадала Гомель «для увеселения» графу Пятру Румянцаву. Яна ж 16 жніўня 1781 году[1] даравала герб суседняму зь ім месту Новая Беліца (цяпер прадмесьце Гомля): «у блакітным полі рысь, якая ляжыць». У 1855 годзе расейскія ўлады зрабілі яго новым гербам Гомлю.
Найноўшы час
рэдагавацьУ сучаснай Беларусі 16 ліпеня 1997 году рэжым Лукашэнкі надаў статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Гомля пазьнейшаму расейскаму гербу[2].
Афіцыйнае апісаньне:
|
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.