Георгі Юрчанка

беларускі пісьменьнік, мовазнавец, літаратурны крытык

Гео́ргі Фёдаравіч Ю́рчанка (31 студзеня 1928, в. Кудрычы, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць — 1 лістапада 2014) — беларускі празаік, паэт-сатырык, парадыст, мовазнавец, літаратурны крытык.

Георгі Юрчанка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 студзеня 1928(1928-01-31)
Памёр 1 лістапада 2014(2014-11-01) (86 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, парадыст, мовазнавец
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юрчанка.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 31 студзеня 1928 году ў вёсцы Кудрычы Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Бацька быў удзельнікам Першай сусветнай, грамадзянскай і нямецка-савецкай войнаў[1]

У 1951 годзе скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут. Выкладаў беларускую і расейскую мову і літаратуру ў школах Дзятлаўскага і Воранаўскага раёнаў на Гарадзеншчыне. У 1959 годзе завочна скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту і паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР.

З 1961 году — рэдактар, у 1962—1988 гадох — загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы і мастацтва, затым — рэдакцыі філялёгіі ў выдавецтве «Навука і тэхніка».

Памёр 1 лістапада 2014 году[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Першы верш напісаў у 1940 годзе. Друкавацца пачаў з 1959 году ў воранаўскай раённай газэце «Путь социализма».

Вядомы як парадыст, зьбіральнік народнай лексікі і дыялектнай фразэалёгіі. Выйшлі кнігі літаратурных пародый і эпіграм «Распрэжаны Пэгас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немэлядычныя мэлёдыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пэгасьня» (1989), навукова-папулярная праца «На амсьціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцьця і навуковай дзейнасьці П. П. Кабекі» (1986).

Матэрыялам Юрчанку для дасьледаваньняў паслужыла родная Амсьціслаўшчына, ён падрыхтаваў дыялектныя слоўнікі «Дыялектны слоўнік: З гаворак Амсьціслаўшчыны» (1966), «Народная сынаніміка» (1969), збор дыялектнай фразэалёгіі Амсьціслаўшчыны ў трох кнігах — «І коціцца і валіцца» (1972), «І сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977), «Народнае вытворнае слова: З гаворкі Амсьціслаўшчыны» ў трох кнігах (1981, 1983, 1985), «Сучаснае народнае слова: З гаворкі Амсьціслаўшчыны» (1988), «Сучасная народная лексіка: З гаворкі Амсьціслаўшчыны» (1993,1996,1998), «Крылатыя залацінкі Амсьціслаўшчыны» (2001), «Народнае мудраслоўе» (2002)[2].

  1. ^ а б Памяці калегі і таварыша // Літаратура і мастацтва — № 44 — 6 лістапада 2014 г. — С. 3
  2. ^ Моўныя самацветы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі(недаступная спасылка)

Літаратура

рэдагаваць
  • Георгій Фёдаравіч Юрчанка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць