Рылаўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці БССР
Рылаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рылаўшчына.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году ў складзе Амсьціслаўскага раёну створаны Рылаўшчынскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Малая Зяціца.
У 1937 годзе Рылаўшчынскі сельсавет пераўтвораны ў Чырвонагорскі.
20 красавіка 1939 году вёска Рылаўшчына перайменавана ў Чырвоную Горку.